Старонка 7
◀ / 289 ▶
АПАРА ж. Частка ракі, якая зімой не замярзае. Глядзі, не ўваліся ў тую апару, што за вёскай, табе пара паткажа, дзе яна. АПСУЮСКІ мн. Саюзкі. У ботах Міколы трэба апсуюскі рабіць. АПЦЁГІНЫ толькі мн. Мяккія адходы пры апрацоўцы льну. Апцёгіны — тое, што астаецца мяккае, калі бабы труць лён. АСМАЛКІ мн. Падгарэўшыя часткі варанай бульбы. Вельмі асмалкі люблю, але каб не зусім чорныя былі. АСОЧНІК м. Асака. У лес учора мой малы ў асочнік — парэзаўсё. АТРЭПІНЫ толькі мн. Гл. апцёгіны. Атрэпіны застаюцца, калі трэш лён, яны мяккія. АЦЯГІЧЫ толькі мн. Гл. апцёгіны. Ацягічы — мяккія атходы, а кастрама, ці кастра — цьвёрдыя. АЧАЯ ж. Дзірка ў верхнім камені жорнаў, куды засыпаюць зерне. Вытры з ачаі добра, будзям зарас сыпаць збожо. БАГУНЕЦ м. Багун. БАЛАЦЯНЬКІ мн. Маленькія чырвоныя мурашкі. Гэтыя балацянькі вельмі кусачыя. БАНЯК м. Бітон для малака. Вунь баняке Маруся павёзла — калгас малако здае. БАЎТАЛАНКА ж. Яечня, прыгатаваная з дамешкай малака і мукі і запечаная ў чыгуне. Калі такую яешню спячы на патэльні, а не ў цагане ў печы, то будзя ўжо не баўталанка, а грыбок. БІТАЎКА ж. Ахапак сухога льну. Бітаўкі бабы нясуць, трэба ісьці лён церці. БЛУДЗЯНЬ м. Той, хто блудзіць. Ты што, як блудзянь, сваей хаты не пазнаеш, торкаешся ў розныя баке. БОНДЗІНА ж. Жывёла, якую бацькі давалі ў пасаг дачцэ. Гэта раней было, бондзіну за дачкой давалі, а зарас бондзінаў ніхто і не просіць, так ідуць. БРАШЧАЦЬ незак. Брынчаць (пра гук надбітай пасудзіны). Талерка брашчыць, калісьці даўно трэснула. БРЫЗГОТА ж. Сырая пагода з мокрым снегам; слота. Брызгота, як вам сказаць, гэто і сьнех мокры ідзе, і вільгаці много, адным словам, на печы трэба ляжаць у такую пагоду. БРЫЗГУЛЕ мн. Махры вакол хусткі. Налажы хуст-
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
92 👁
◀ / 289 ▶