Старонка 6
◀ / 289 ▶
Лексічныя асаблівасці гаворак Г. М. Аляксейчык ДА СЛОЎНІКА НАВАГРУДЧЫНЫ Змешчаныя ў артыкуле словы сабраны ў в. Азяраны Дзятлаўскага раёна Гродзенскай вобласці ў час дыялекталагічнай экспедыцыі па збору матэрыялу для Лексічнага атласа беларускай мовы. Вёска Азяраны, паводле паданняў, узнікла ў XVII ст., яе жыхары, акрамя земляробства, займаліся яшчэ ткацтвам. Гаворка вёскі па фанетычных і марфалагічных рысах тыповая для Навагрудчыны ¹. Лексічны матэрыял прадстаўлен у артыкуле падборкай мясцовых слоў, якія не зафіксаваны «Беларуска-рускім слоўнікам» (1962) ці маюць у ім паметы «абласное», «простанароднае», «размоўнае». Таксама не ўключаны ў падборку словы, змешчаныя хаця б у адным з такіх збораў лексікі, як «Матэрыялы да слоўніка Гродзенскай вобласці» (1972) Т. Ф. Сцяшковіч, «Матэрыялы для слоўніка мінска-маладзечанскіх гаворак» (1970 і 1974), «З народнага слоўніка» (1975), у дыялектных слоўніках П. У. Сцяцко (1970 і 1972). АБДЗЁРКА ж. Крупы хатняга вырабу. Калі мы крупэ самы абдзіраям ці аббіваям, гэта абдзёрка, або яшчэ кажам, адабітыя крупэ. АДЖЫМ м. Астаткі мокрага попелу ад лугу. Учора бялізну мыла, потым аджым у гарот выкінула. АЗОЛЫ толькі мн. Гл. аджым. Палатно золяць лугам, а пасьля азолы выкідваюць. АЗЫРАВАТА прысл. Сыра. Неяк сёднячы на вуліцы азыравата, мокро. АЗЫРАВАТЫ прым. Сыры. Надочы [пазаўчора] такі дзень быў азыраваты. ¹ З народнага слоўніка. Мінск, 1975, с. 64.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
93 👁
◀ / 289 ▶