Старонка 5
◀ / 289 ▶
знак ъ, які абазначае ненаціскны рэдукаваны галосны няпэўнай якасці (знак ь абазначае толькі мяккасць папярэдняга зычнага). Паміж прыстаўным д і карэнным з ставіцца апостраф (над'зялянь, над'земны і г. д.). Выбухное г у ілюстрацыйных прыкладах выдзелена графічна: г. Дыфтонгі і закрытыя галосныя ô, ê перадаюцца літарамі о, е, э. У рэестры некаторых слоўнікавых артыкулаў падаюцца відавыя пары дзеясловаў, абсалютныя сінонімы і словаўтваральныя варыянты. Новыя словы сустракаюцца і ў ілюстрацыйным матэрыяле. Знайсці любое новае слова дапамагае ў канцы кнігі агульны індэкс. У выніку транслітэрацыі ўсе лексемы, вынесеныя ў індэкс, набліжаны да «літаратурных». Асобна пададзены алфавітным спісам агульнапрынятыя скарачэнні. У матэрыялах некаторых артыкулаў маюцца свае скарочаныя ўказальнікі. СПІС АГУЛЬНАПРЫНЯТЫХ СКАРАЧЭННЯЎ абразл.— абразлівае адз.— адзіночны лік асудж.— асуджальнае выкл.— выклічнік груб.— грубае дзеепрым.— дзеепрыметнік дзеепрысл.— дзеепрыслоўе ж.— жаночы род займ.— займеннік зак.— закончанае трыванне зборн.— зборны злучн.— злучнік зневаж.— зневажальнае іран.— іранічнае лаянк.— лаянкавае м.— мужчынскі род мн.— множны лік н.— ніякі род нов.— новае (слова, якое раней не ўжывалася ў лексіцы дадзенай вёскі) незак.— незакончанае трыванне непахв.— непахвальнае памянш.-ласк. — памяншальна-ласкальнае перан.— пераноснае значэнне прым.— прыметнік прыназ.— прыназоўнік прысл.— прыслоўе рэдк.— рэдкаўжывальнае Т.— творны склон у знач.— у значэнні часц.— часціца экспр.— экспрэсіўнае
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
79 👁
◀ / 289 ▶