УСТУП
Народная (дыялектная) лексіка, яе багацце, сінанімічная разнастайнасць з кожным годам становяцца ў айчынным мовазнаўстве прадметам больш дэталёвай рэгістрацыі і больш глыбокага вывучэння. Лексічныя матэрыялы шырока выкарыстоўваюцца разнастайнымі даследчыкамі ў іх працах пра Беларусь, пра ўзаемадзеянне беларусаў з іншымі народамі. Тэхнічны прагрэс, хуткае развіццё эканомікі і культуры прыводзяць у нябыт старую рэчаіснасць. Успаміны аб ёй захаваліся толькі ў памяці старэйшага пакалення. Таму выяўляць семантыку традыцыйнай лексікі робіцца ўсё цяжэй і цяжэй. Змяняецца лексічны склад, адбываецца пераасэнсаванне старых слоў, фарміраванне новай моўнай сістэмы. Так, слова лагун 'заднёная з двух бакоў бочка або кадушка з накрыўкай збоку' стала абазначаць бітон для малака на ферме (Любанскі раён), а страхой сталі называць на тэрыторыі ўсёй рэспублікі толькі капеж у шыфернай ці цынкавай крышы і г. д.
У дадзенай кнізе, як і ў трох папярэдніх («З народнага слоўніка» — 1975, «Народнае слова» — 1976, «Народная лексіка» — 1977), падаюцца падборкі традыцыйнай лексікі, якія запісаны ў сучасных гаворках розных раёнаў Беларусі. Пераважную большасць складаюць малавядомыя ці зусім невядомыя народныя тэрміны, назвы з розных галін старых мясцовых заняткаў, разнастайных адносін паміж людзьмі, рэшткі старажытнага светаўспрымання. Упершыню даецца лексіка народнай харэаграфіі.
Мясцовыя словы і прыклады да іх пададзены ў фанетычным запісе графічнымі сродкамі беларускага літаратурнага пісьма і ўпарадкаваны па алфавіту. Ва ўсіх загалоўных словах адзначан націск. Дадаткова ўведзен
86 👁