Старонка 85
◀ / 289 ▶
ПЕНЧУК м. Ржышча. Як жыта жнуць, пенчукі застаюцца, ражны такія, і касіць вельмі цяжка. ПЛЮСЫ, ПЛЮСКІ мн. Радоўка шэрая. ПРАНОРЛІВЫ прым. Пранырлівы. ПРАЧ, ПРАЧЫК м. Скручаная пасма льну, пянькі, прыгатаваная для віцця вяроўкі. Вяроўкі, аборкі, лапці плялі з прачоў. Прачы пралі із пенькі, кручкамі рабілі, а бывае пальцамі. Скруціў прачыка, да і вероўку із трох зробіць. ПРУГАЦЬ незак. Хлябтаць. От пругае ваду каля ведра. ПРУСАК: АСТАЦЦА Ў ПРУСАКЕ. Не выканаць задуманае. ПРЫШАВОРЫ мн. Зачараваныя рэчы; забабоны. Прышаворы ў каляюгу брасалі ці на крыжавые дарогі. Прышаворы — усякіе выдумкі. ПРЫШАВОРЫХА ж. Асоба, здатная на забабоны. ПУСЦІЦЬ НА ВЕЦЕР. Зачараваць, праклясці, выкарыстоўваючы вецер як сродак пераносу пракляцця. РАЗГІРАТЫ прым. Растапыраны. Нейкі яшчык разгіраты. Пашла баба разгірата. Хада ў яго, як у разгіратага: ідзе і ногі растаўляе. РАЗГІРЭЧЫЦЬ зак. Растапырыць. Вочы вытрашчыў, рукі разгірэчыў. РАСАМАКА м., ж. абразл. Няўклюда. РЫГАЛЫ мн. Спецыяльная рама на возе. Жэрдзі паставяць, збіваюць і на воз прывязваюць яшчыкі перавозіць на рыгалах. РЫЗЫКАНТКА ж. асудж. Фарсістая асоба. РЭПАЎКА ж. Жаба. Зялёная рэпаўка, яна такая карабатая. САЛАПЕНДА, САЛАПЭНДА м. абразл. Разява, разявака. От салапенда! Такі ўжо раззяваты чалавек быў у нас. САРАКІ мн. Дзень 24 сакавіка. Маці казала, што на Саракі ў нас абязацельна трэба было вешаць гушкалку і гушкацца, і каб сорак вузлоў было на вяроўцы. Пяць дзевак пасядзе, абарвуцца, вяжуць — і цэлы дзень так гушкаліся. СВІРНЯ ж. Свіран. Людзі даўней казалі, што некаторым чорт пёк яечню да ўстаўляў у свірню, і там хлеба багата будзе. СМОЛЬ. Адна смала. Пне даўней у лесе бралі і з гэ
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
80 👁
◀ / 289 ▶