Старонка 84
◀ / 289 ▶
НАБОВІЧ, НАБОІЧ ж. абразл. Жанчына, якая набілася выйсці замуж. НАДАГОРКНУЦЬ зак. Надакучыць, абрыднуць. НАЕДЗЬ ж. Хвароба коней. Бывае, што ў каня наб'ецца мяса ў уровень з зубамі, так што траву не можа сціснуць і тады эту наедзь солью сціраем. НАЛІВАЦЬ незак. Настойваць. НАПРУГАЦЦА зак. Нахлябацца. Напругалась вады, аж жывот трашчыць. НАСТАЎНІК, НАСТАЎНІЧ м. Талакнянка. Кладзеш настаўнік у бутылку, водкай настоіш і п'еш, як жывот баліць. НЕДАРЭКІЙ прым. Коснаязыкі. НЕДАРЭЧЧА, НЕДАРЭЧЧЫНА м., ж. зневаж. Асоба, якая дрэнна размаўляе, заікаецца. НЕДАТОПАК м. Атопак, стаптаны лапаць. Баба казала, што ўсе недатопкі трэба было паўкідаць на сметнік, бо як хто спаліць недатопка, то прусы будуць весціся. НЕДАЧУПАЛЛЯ, НЕДАЧУПАЛЬНЯ м., ж. Назва някемлівага чалавека. НОРКА, НАРЫЦА ж. Назва рухавай, непаседлівай асобы. На чалавека так кажуць, які вельмі пранорлівы. ПАГАНКА ж. Дзіцячая хвароба поласці рота, якую раней лячылі лапкай жабы. ПАДВЕЙ м. Скавыш, скразняк, віхар. Тое, што мы віхар кажам. Як ідзеш па вуліцы, і дзе пыл круціць, то падвей, віхар. Параўнай, аднак: На віхар падвей не гавораць. А падвей — гэта гадкі вецер. ПАДВЕЙ м. Прастудная хвароба, якую лячылі раней толькі чараўнікі. ПАДЖУРАЦЬ зак. Падрумяніцца. Пірох толькі жоўценькім стаў — паджураў. ПАКАВЕРАЦЬ зак. Пакалупаць, папсаваць. Мяжу пакавераў. ПАМЫЗОЎНЫ прым. экспр. Шкадлівы. ПАМЫШКОЎНЫ прым. экспр. Пранырлівы. От памышкоўны! Усюды мышкуе! Памоўзлівы які! ПАРАЎНЯЦЬ ГАРБЫ. Правучыць. Параўняў бы ёй гарбы, знала б, пачом сыры ў Мазыры. ПАСКОК: ПАСКОК КАЛЯДЫ. Святочны дзень пасля вадохрышча. ПАТАРМАХА ж. экспр. Неслухмяная жанчына.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
81 👁
◀ / 289 ▶