КЕПЕЛЬ: ДАЦЬ У КЕПЕЛЬ. Пабіць, даць лупцоўкі.
КЛЯХАТАЦЬ, КАЛЯХАТАЦЬ незак. Кіпець. У нас кажуць ляхуе, але ж правільна была б казаць кляхуе.
КРАТАЎЁ н. Кучы зямлі, якія нарыў крот. Плоха касіць — адно кратаўё на лугу.
КУГАКАЛА н. Дзіцянё. Дай жа, божэ, мне кугакала, яно ж бы мне заплакала, села б я і скалыхнула, сярэдзінка б атдыхнула. (З песні.)
КУПАЛКА ж. Кветка, па якой калісьці варажылі на Купалле. Цвяты такіе, як рвеш, то пупшыны такія зверху. Як ее засадзіш дома, то за ноч така зробіцца, як адуванчык.
КУПАЛЬЕ н. Купалле. На Купалье, як сьмеркнецца, на поплаў хадзілі цьветы рваць. Да вілі вянкі і гадалі.
ЛАБЭЦІНА м. экспр. Здаровы, але ні да чаго не здольны хлопец. От лабэціна, хоць ты парасяты бі!
ЛАНО н. Бярэмя. Дроў як на руку накладзеш, усе ў нас гавораць лано. Лано дроў. Дроў набярэш лано і вядро вазьмі. У нас лано дроў, а ў Кавалевічах кажуць: на лано дзіця ўзяць, дзіця на лане.
ЛАТОШЫЦЦА незак. Варушыцца. У мех злавіў ката, да засадзіў, да от толькі латошыцца, не хоча сядзець.
ЛАТОШЫЦЬ незак. Біцца (аб сэрцы). Сэрца латошыць. Так бегла, утамілась, што сэрца латошыць.
ЛУЖЫЦЦА незак. Лупіцца. Капала б я картошку на зіму, але ж яшчэ лужыцца, маладая.
ЛЭСКА ж. Хатняя кветка фуксія.
ЛЯХАВАЦЬ незак. Кіпець. Бульба асобенна, як раскіпліваецца, як бы шпокае, на эта кажуць ляхуе. Бульён ляхуе, бульба ляхуе — кіпіць.
МАРОК м. экспр. Той, хто дурыць галаву.
МІКОЛЬШЧЫНА ж. Назва дня 23 ліпеня і назва гасцінца пастуху ў гэты дзень. Мікольшчына ў нас называлась, калі на Міколу зьбіралісь да жыта, пілі там, гулялі. Як пастух на Міколу трубіў уранку, яму на трубу яйкі выносяць, хто два, хто чатыры. А патом табунам людзі сабіралісь і шлі на жыта. На Міколу, як затрубіць у трубу, давалі пастуху мікольшчыну, а да таго не трубіць.
МІР м. Мноства. У нас жа мір народаў, мір бабоў, а мужыкоў няма зусім пасля вайны.
84 👁