тых пней адсекалі дрэўкі, а аны смоль-смоль. Кладом іх ля комінку і прадом. СМОЎЖ м. Смоўж. Бывае перад даждзём мы на сенажаці косім. І так высока яны лезуць другі раз на траве, што старые кажуць: «Смоўжы высока палезлі, паводка, відна, будзе». СМОЧ ж. Балотная ранняя асака, падвей. Вясной яна расце, кароў перва гоняць на смоч. Яна — як асака, а як адцвіце, сперва чорная галоўка, патом зробіцца, як вата. Яна с-пад лёду расце такімі таўкачыкамі. Мы, як малые былі, падушачкі з яе рабілі. СМУГА ж. Брудны налёт, паласа пены на вадзе і інш. Бывае вецер будзе к берагу ваду прыхінаць і з вады такое сабярэцца ля берага, як кажушок із малака, яно засыхае і астаеццца гразь брудная, як накіп на гаршку, і на эта старыя гавораць смуга. Як после зімы снег прапаў і на зямле астаецца плесень такая, і старые гавораць: «От як бы пайшоў бы дождзь, змыў бы эту смугу і трава за тыдзень вырасце. Як дождзь эту смугу змые, усё атжывае». А бывае, кажух такі зробіцца зверху на вадзе стаячай, смуга такая зверху зялёная, як доўга стаіць. СПАРЫШ м. Спарыш. Жартавалі, як хто спарышы з'есць, то дзеўка бэнься родзіць, а баба — двойню. СПРЭКУ-ВЕКУ прысл. Спрадвеку. СТАЛІНА ж. Дошка са столі. СТАРЧМАК м. Старчак. Эта ж трэба, вырас старчмак такі, не выдраць із зямлі. СТРУГА ж. Зарослае зверху балота, багна, дрыгва. Стругі былі, балота сільные, глыбокіе, як станеш, так цыбаецца ўсё, гушкаецца так. Тут стаіш, а там падымаецца, квохчэ, балбочэ. СТРУГА ж. Струмень, ручай. Палатно бралі і дзе з балота ідзе струга вады, жыла такая, там іржа ё. Ту іржу і мучан бралі і красілі палатно. Струга — як ідзе вада з балота. СУЧКА ж. Калода з выразам на задніх санках, якая падкладваецца пад бервяно пры яго перавозцы. ТРЭЦЯЯ НЯДЗЕЛЯ. Трэцяя квадра. Як маладзік быў і трэцяя нядзеля пайшла, месяц круглы і красны зробіцца. І казалі: «Нельга цыбулю вязаць, садзіць, убіраць, складываць, капусту крышыць — мяхкая робіцца, агуркі садзіць, убіраць — плахая пара».
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
105 👁