БЛІСКУ'ХА ж. Трава, якую цяжка касіць. Бліскуха толькі на балоце расьце, сярод харошай травы. Як ты яе не касі, блішчыць усё раўно на пакосе. Паглядзі назад на сенакош — стаіць уся, каса яе не бярэ.
БО'ЕЦ м. Яйка-мацак. У мяне боец выбіў тры яйцы.
БУ'БАЧКІ мн. Ягадкі. Бубачкі такіе чорные бываюць, як бэз цьвіце, іх, кажуць, як даць, вельмі любоў бывае.
БУ'КІШ выкл. Воклік, якім падбухторваюць да бою бараноў. Малому дзіцяці паманіваюць «Букіш, букіш!» I барана, калі паманіваюць, тожа гавораць. I бычка, калі ад цыцкі аднімеш, каленам у лоба даш: «Букіш», ды вельмі ж б'ецца патом.
БУ'СЕЛ м. Бусел. Раней казалі, як першы раз бусла бачыш, то трэба грошы ў кармане пакратаць, да грошы будуць заўсегда.
ВАЗЮ'Р м. Вознік.
ВАЛАСНЯ' ж. Лёска.
ВАРГО'ЛЫ мн. Толькі ў выразе: Што ты варыш? — Варголы. У суседа жонка паехала, a ён i кажа, паглядзі, што я вару.— Варголы! Я гляжу, а там кіпяцень...
ВО'ПРАМЕЦЬ ж. Эпілепсія. Як хто кіне, калі трэба паставіць, кажуць: «Нашто кінуў, каб цябе кінула вопрамець!»
ВЫ'ГАНШЧЫНА ж. Гасцінец пастуху ў дзень першага выгану жывёлы. Калі пастух кароў выганяе першы дзень, яец даюць яму, сала, грашэй назьбіраюць — выганшчыну даюць.
ВЫ'ГАРЫНА ж. Выжарына; дрыгва. Выгарына — балота, дзе весь торф выгарэў i дна няма. Мохам зверху зарасце i прорвы палучаюцца. Дзе стаіць вада сярод балота, эта выгарыны, выгары.
ВЯРЭ'НЯ ж. Торбачка ў пастуха з лыка. Павесіць вярэню на плоце [ён у хату не насіў] i людзі знаюць, дзе пастух. Казалі, у каго вярэня залегла [зазімавала], той памрэ. Дзе вярэня зазімуе, ілі прыбытак, ілі ўбытак будзе.
ГАРУ'ШЧЫ прым. Гаротны. У мяне маці даўней, як пралі, толька гарушчые песні пела. Такіх цяпер не пяюць.
ГНАЯ'ЎКІ I мн. Шампіньёны.
ГНАЯ'ЎКІ II мн. Бакавыя дошкі ў возе для перавозкі гною.
114 👁