Старонка 59
◀ / 289 ▶
ШАЙМОРЫ толькі мн. Мёрзлая бульба, якая перазімавала ў зямлі. Калачы Лаг. ШАЛУЦІЦЬ незак. Здагадвацца, разумець, кеміць. Нешта ш яно шалуціць, малое гэта, разумее. Бабровічы Валож. ШАРУЎКА ж. Зборышча дзяўчат пад вечар на вуліцы для спявання. Раней сьпявалі на вуліцы, так, шарай гадзінай. Гаварылі — пойдзем на шаруўку. Рум Валож. ШНУРОЎКА ж. Кабат, гарсэцік. У сарочцы, у шнуроўцы, па-старасьвецкі ўсе бабы раней хадзілі. Семежава Кап. ШОСНІК м. Ушэсце. Перад шосьнікам, на шостым тыдні пасьля вельканоцы, сьвеньцяць зюолкі. Сырмеж Мядз. ШПАРАГУС м. Расліна мірт (Myrtus); падвешаны да столі вазон. Сырмеж Мядз. ШТРОП, ШТРОФ м. Частка танца — калена. У кадрылі мо штрафоў шэсць было. Роспы Кап. ШЧЫТОК м. Гл. печка. Сырмеж Мядз. ШЧЭПАНЫ прым. Плод з прышчэпленага дрэва. У нас простые вішні, а там шчэпаные. Лускава Лаг. ШЫТКАЎНІЦА ж. Шаткоўня. Калачы Лаг. ШЫШАЛЬНІК м. Ігліца. Мурашкі нацягалі шышальніку таго цэлу гару. Саланая Валож. ЯГА займ. Яго. Не магу навярнуцца на яга, на левы бок. Каракулічы Мядз. Я яга брала ў прымы да дачкі. Плябаня Маладз. ЯГЛІ, ЯГЛЫ мн. Толькі ў каламбуры: Што вы елі? — Яглі, што ня еўшы спаць ляглі. Усохі Круп. ЯЕЧНЯ, ЯЕШНЯ ж. ЯЕЧНЯ-БАЎТУХА — яечня з раскалочаных яец з малаком. Рум Валож. ЯЕШНЯ БОСАЯ — тое, што і яечня-баўтуха. Яешню раскалаціла, то яешня босая. Юрава Смал. ЯЕШНЯ НА ГУЗІКАХ — яечня з нераскалочаных яец. Юрава Смал. ЯН м. Купалле. На Яна не работалі. Агнёў у нас не палілі. Янава ночка маленька. Сырмеж, Каракулічы Мядз. На Яна, на пасху і благавешчанне сонца гуляець. Узыйдзе, расьсяецца і апяць сыйдзецца. (З даўніх народных павер'яў). Шчыталася, грэх глядзець, але я 'ткі паглядзела. Рабунь Віл. ЯНА ПЕЯЦЬ — спяваць купальскія песні. Як пойдзеш у лес па ягады, дык Яна ш пяюць. Сакаўшчына Валож.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
78 👁
◀ / 289 ▶