Старонка 58
◀ / 289 ▶
ФУТАР м. Хутар. За Польшчай многа вышла на футарэ. Каракулічы Мядз. ХАВАЦЬ незак. Трымаць, гадаваць скаціну ў гаспадарцы. Авечкі хавалі, стрыглі іх, аўчыны выраблялі. Юрава Смал. ХАЗАВА ж. ФЗВ. Хлопцы з хазавы прыяжджалі. Хутар Чэрв. ХАРАШЭЙШЫ прым. Лепшы, прыгажэйшы. Нашы песьні харашэйшыя. Бор Валож. ХЕНЬЦЬ ж. Жаданне, імкненне, схільнасць. Хеньці не мае ўжо ні да чога. Сырмеж Мядз. ХЛЁПКАЦЬ незак. Хлябтаць. Было даўней, дзеці, як ядзяць, то вуж падымецца і хлёпкае разам зь імі. Рум Валож. ХЛЯБОВЫ: ХЛЯБОВА ПЕЧ. Руская ці варыстая печ. Палачаны Маладз. ХМУРА ж. Хмара. Але ж хмура пайшла стараной. Саланая Валож. ХРАПКА ж. Ноздра. Нос кароткі, але храпкі шыракаватыя. Калачы Лаг. ХРЫПЦЕЦЬ незак. Хрыпець, сіпець. Хваціць, замарылася [спяваць], ужо ў горле хрыпціць, трэба замачыць. Рум Валож. ЦЁНГ м. Цягучы матыў песні. Яны пяюць нейкія старадаўнія песьні, нейкім адным цёнгам. Рум Валож. ЦЭНТУРА ж. Цвінтарэй. Цэнтура добрае зелле, як у грудзях баліць. Сырмеж Мядз. ЦЭПІДЛО н. Цапільна. Бярэш цэпідло і рукамі цапаеш. Палессе Віл. ЦЭПІЛНО н. Цапільна. Лускава Лаг. ЦЯПЛІЦЬ незак. Грэць (пра печ). Печ нізенька добра цёпліць. Пронькі Мядз. ЧАПАЦЬ незак. Чапляць, прычэпліваць, прымацоўваць. У сасё паліца стаўляецца на нарог; прыжмецца во гэдак і чапаіцца. Каракулічы Мядз. ЧОНСТАК м. Пачастунак. Валоўнікі (гл.) сьпявалі за чонсткі. Каракулічы Мядз. ЧУДАВАЦЦА незак. Сваволіць, займацца балаўством, вытвараць розныя штукі. Чудуюцца ўсе хлопцы, аж на галовах ходзяць. Каракулічы Мядз. ЧЫСЦІНА ж. Мясцовасць роўная, бязлесная. Пад Мёдзела [пад Мядзелем] ні найдзеш лесу,— чысьціна. Сырмеж Мядз.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
75 👁
◀ / 289 ▶