ТРУЦЬ незак. Атручваць. Ёсьць трынаццаць сартоў грыбоў, што труюць. Першаі Валож.
ТРЫМКАЦЬ незак. Падыгрываць другому музыканту. Гарманіст адзін іграе, а мне трэба трымкаць [на скрыпцы]. Роспы Кап.
ТУМАРНІК м. Маўчун. А ён, тумарнік такі, сядзіць цэлы дзень і маўчыць. Калачы Лаг.
УБІНДУЖАВАЦЬ зак. Забінтаваць. Ён як пачаў рваць рубаху, каб іна яго нагу ўбіндужавала. Сырмеж Мядз.
УБОІНА м., ж. Упарты, непаваротлівы. Такая ўбоіна, што, як той казаў, ні шла, ні ехала. Саланая Валож.
УЗМАТЫЧЫЦЬ зак. Апрацаваць зямлю, градку матыкай. Матыкай узматычуць, а тады, бывала, смычком пашуць. Сакалавічы Круп.
УЗНОВА прысл. Ізноў. Тры тыдня ўзнова не стала есьці. Каракулічы Мядз.
УКАБАКА ж. Гл. кукабака. Рабунь Віл.
У КЛЮНКУ прысл. Дасыта, па горла. Ужо так наясіся, у клюнку. Палессе Віл.
УЛЕГЧЫ зак. Легчы. Улёж ты ўжо, будзець табе круціцца. Каракулічы Мядз.
УЛЕЗЦІ зак. 1. Пасяліцца ў новую хату. Да сенакосу мы ў гэту хату і ўлезьлі. (Параўн. улазіны 'наваселле'.) Сырмеж Мядз. 2. Зайсці, увайсці ў хату. Гэтак тлумлюся цэлае раньне: ключ згубіла, у хату не ўлезьці. Хутар Чэрв.
УЛІЎНЫ прым. Заліўны (дождж). Сёньня быў добры ўліўны дошч. Рум Валож.
У ЛІШКУ. Няцотны лік. У лішку — ілі дзевяць, ілі адзінаццаць. Юрава Смал.
У ПАМКІ. У памяці. Я не помню, натта мне ў памкі, старому. Рабунь Віл.
УПРАВІЦЬ зак. Паправіць, адрамантаваць. Развальваецца печ, нет каму ўправіць. Сяляткі Мядз.
УРОК м. Школьны прадмет, пераэкзаменоўка. Адзін урок астаўся на восень, ізноў экзамен здаваць. Сяляткі Мядз.
УСКРЫВЕЦЬ зак. Сагнуцца ад цяжкай працы. Я ўскрывела, усё рабіла, рабіла. Саланая Валож.
ФІЛІНГОВЫ: ФІЛІНГОВЫЯ ДЗВЕРЫ. Дзверы ў хаце, паверхня якіх сіметрычна выкладзена планкамі, утвараючы просты геаметрычны ўзор. Семежава Кап.
86 👁