СТРОЙ м. Суадносіны тонаў у музычных інструментах. Я іграю на высокім страі [вышэй звычайнага, агульнапрынятага на скрыпцы]. Роспы Кап.
СТРОМГАЛОМ прысл. Стрымгалоў. Прывезьлі маладую, то паляцелі стромгалом глядзець, якая яна. Балашы Мядз.
СТРУЖНІЦА ж. Прыстасаванне для стругання спіц да колаў з падрыхтаваных загатовак. Палачаны Маладз.
СТРУНАТКА ж. Дробная птушка. Дробныя птушкі-струнаткі, яны добра пяюць, як на струнах. Рум Валож.
СТРЫХМЕЛЬЦА н. Стрэмя. Сядзельца, а пры сядзельцы стрыхмельцы. (З нар. песні). Сакаўшчына Валож.
СТРЫХОЎКА: ПАД СТРЫХОЎКУ. Спосаб пакрыцця страхі саломай каласамі ўверх. Пад стрыхоўку, дык па камлёх вада зьбягае, і ўсегда суханька. Лускава Лаг.
СТУРЧМЯК м. Сухастой. Былі стурчмякі такіе па пасеках, сохі такія [г. зн. з разгалінамі]. Скобраўка Пух.
СУБОТА ж. Назва народнага бытавога танца. Роспы Кап.
СУЛАДНЕ прысл. Суладна. Вот яны ж добра жывуць, суладне, як адзін. Палачаны Маладз.
СЦЕРХНУЦЬ зак. Моцна спужацца, абамлець ад страху. Глядзіць, аж чалавек стаіць, дак яна і сьцерхла, як вобмарак. Рум Валож.
СЦІШОК м. Вуснае вершаванае апавяданне. Рум Валож.; Ачыжа Пух.
СЫПНІК м. Вялікая бочка для збожжа (вышыня больш 1,5 м). Вял. Бор Старад.
СЭРЦОВЫ прым. Хворы на сэрца. Я вот нервова і сэрцова. Палачаны Маладз.
СЯГАННЕ прысл. Сягоння. Пэўне, што сяганне ён не заявіцца. Сырмеж Мядз. Сяганне зьбіралася ў ягады. Рабунь Віл.
ТЛЮМА ж. Вялікі клунак. Свайго гора дос, тлюма. Сакалавічы Круп.
ТОР м. След, дарожка. У баране зьдзелана такая рама, каб не ішла адным торам, каб кожны зуб баранаваў асобна. Палессе Віл.
ТРАСКА ж. Дранка для пакрыцця страхі. Траска на кругу рэжацца. Лускава Лаг.
77 👁