Старонка 55
◀ / 289 ▶
застолле. Без воткі нічога не дзелаеца, ні вясёлы, ні смутны баль. Рум Валож. СНОЎКА ж., СНОЎКІ мн. Калкі, якія ўбіваюць у сцяну для снавання пражы. Балашы Мядз. СПАЖА ж. Дзень 15 жніўня (па ст. ст.). На спажу сьвенцілі вуголле, моргаўку, капусту і лёну. Няхай карова захварэе, вугольлем кураць [з успамінаў пра даўнія народныя забабоны]. Сырмеж Мядз. СПАЛЬШЧЫЦЬ зак. Сказаць па-польску. Гэта яна ўжо спальшчыла. Рум Валож. СПАСІБАВАЦЬ незак. Дзякаваць. От іна ўжо спасібавала яму, ай-я-яй. Мацеева Лаг. СПЕЎКА ж. Выдатная спявачка. От была сьпеўка, лепшая ад усіх. Рум Валож. СПІЦАВАТЫ прым. Завостраны, звужаны на канцы. Нарог верхні просты, трохі сьпіцаваты. Першаі Валож. СПРАКУДЗІЦЦА зак. Правініцца, зманіць; зняверыцца. Раз есьлі спракудзіўся яму, ну, прапаў. Каракулічы Мядз. СПЯВУХА ж. Добрая спявачка. Сьпявухаў у нас многа ёсьць. Сакаўшчына Валож. СПЯШОК м. Прасліца (грузік на верацяне). Спяшок робімо з бульбы ці алавяное. Семежава Кап. СТАВОК м. Мэндлік. Ставок — дзевяць снапоў ставім, а дзесятым накрываем. Рабунь Віл. СТАЛЫ прым. Старэйшы па ўзросту. Яна была сталейшая, а я маладзейшая. Лускава Лаг. СТАНІНА ж. Палатно. Маладая цалуе бацьку ў руку, кідае на каня станіну. (З апісання вясельнага абраду.) Сырмеж Мядз. СТАНПАВАЦЬ незак. Кіпяціць тканіну для надання ёй большай трываласці. Сама шыю і станпую. Сырмеж Мядз. СТАРЭННА прысл. Старанна. Рушнік свае работы, ткала старэнна. Лускава Лаг. СТАРЭННЫ прым. Старадаўні. Гэта старэнныя песьні. Сакаўшчына Валож. СТРАДАЦЬ незак. Шкадаваць, даглядаць. Але натта яны добрыя, мае пасынкі, за мной страдаюць усе. Саланая Валож. СТРАШКА прысл. Страшна. Ой, страшка! Хутар Чэрв.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
78 👁
◀ / 289 ▶