Старонка 54
◀ / 289 ▶
САЛОНІЦА ж. Абіраная бульба, зваранная з соллю. Сакаўшчына Валож. САЛХВЕТА ж. Настольнік. Салхветы ў ніцікі ткуць. Хутар Чэрв. САМАТКАЛКА ж. Спадніца-андарак, вытканая з адной льняной пражы. Сакалавічы Круп. САМАТКАНКА ж. Жартоўная назва самагонкі. Ракаў Валож. САРА ж. Назва танца, які называецца яшчэ яўрэйскі танец. Роспы Кап. САРАКІ толькі мн. Дзень 9 сакавіка (па ст. ст.). На саракі гушкаюцца ў пуні. Юрава Смал. САЎСЁМ, СУСЁМ прысл. Зусім. Сын пакінуў нас саўсём. Саслабела сусём. Сырмеж, Каракулічы Мядз. СУХАВІЛКІ толькі мн. Драўляныя вілы для накідвання гною. Вілкі, а за Валожынам сахавілкі, лапатка з дзеравянымі ражкамі. Пазьней — жалезныя ражкі, ляхчэй пароць гной. Першаі Валож. СВАШКА ж. Дружка жаніха. У маладога дзяўчаты-свашкі, пара. Саланая Валож. СВЕТЫШ м. Прыстасаванне для палення лучыны. У вайну свяцілі лучынай, у сьветыш устаўлялі, і гарыць. Сырмеж Мядз. СВЯНЦОНКА ж. Прадукты (яйкі, сыр, печыва, мяса), якія былі пасвячоны на вялікдзень у царкве, касцёле. Валоўнікі (гл.) хадзілі на вельканоц (гл.), як прынясуць сьвянцонку. Каракулічы Мядз. СЕСТРУХА ж. Дваюрадная сястра. Яна Міколе сеструхой даводзіцца. Хутар Чэрв. СІВАЧОК м. Стары, сівы чалавек. Стары, во гэтакі, сівачок. Палессе Віл. Старычок-сівачок. Рум Валож. СКАКУН м. Блыха. Даўней скакуны от кусалі, спаць ні давалі. Сырмеж Мядз. СКРЫНЯ ж. Куфар з роўным векам. Скрыня з роўчай крышкай, а куфар дугой [выпуклым векам] закрываецца. Семежава Кап. СКРЫЦІКАВАЦЬ зак. Пакрытыкаваць. Гэта я ў сваіх прыпеўках скрыцікую зладзеяў. Сакаўшчына Валож. СЛОМАЧНІК м. Сланечнік. Семежава Кап. СЛОНКІ мн. Гарбузікі сланечніку. Дай слонкаў трохі. Хутар Чэрв. СМУТНЫ: СМУТНЫ БАЛЬ. Памінкі, жалобнае
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
82 👁
◀ / 289 ▶