НАГРЭЙЗАЦЬ зак. Начаўпці, наблытаць (у песні). О, вы ўсякае нагрэйзаеце, як не ведаеце гэту песьню. Рум Валож. НАКАЗ м. Запрашэнне. Тут суседка памёрла, дык пайду з наказам на пахаванне. Тут такое дзела, што чужога-чужаніцу трэба паслухаць. Рум Валож. НАКЧЫ займ. Іншы, інакш. У Бакшты маціў накчы. Рум Валож. НАКШЫ прысл. Інакш. Было зусім накшы, егдзілі на конях, цяпер на машынах егдзяць. Каракулічы Мядз. НАПАЛАВІНУ прысл. Больш у два разы. От быў другі заўклубам, дык весялей напалавіну было. Саланая Валож. НАРОГ м. Нарог, лемех, сашнік. Назвы нарогаў: НАРОГ ВЕРХНІ. Верхні ставіўся вышэй, а сподні ніжэй. Формы неадзінакавыя: верхні — просты, трохі сьпіцаваты, а сподні шыракаваты, круглейшы. Верхні падразаў, а сподні лез у зямлю. Першаі Валож. НАРОГ-ВЕРХНЯК. Крамок Старад. НАРОГ ЗАКРОЙНЫ. Верхні. Нарогі ўзьбіваюцца жалезныя. Адзін прамой, закройны, рэзаў скібу, выгнуты немношка, левы. Другі — ніжні, правы. Лускава Лаг. НАРОГ-ПАДЗЯМЕЛЬНІК. У сасе палескага тыпу з несіметрычна пастаўленымі нарогамі — нарог ніжні, які роўна ляжыць. Юрава Смал. НАРОГ-РАЗАК. У той жа сасе палескага тыпу — нарог верхні, пастаўлены пад некаторым вуглом. Юрава Смал. НАРОГ РАЛЕЙНЫ. У сасе з несіметрычна пастаўленымі нарогамі — нарог ніжні, які роўна ляжыць. Сырмеж Мядз.; Рабунь Віл. НАРОГ-СПАДАК. Ніжні. Крамок Старад. НАРОГ СПОДНІ. Ніжні. Першаі Валож. НАРОГ ЦАЛІННЫ або ЦАЛЕЙНЫ. Верхні, пастаўлены пад некаторым вуглом. Рабунь, Палессе Віл. НАРОГ ЦЭЛЕВОЙ. Верхні, пастаўлены пад некаторым вуглом. Сырмеж Мядз. НА САМЫ ПЕРАД. Раней за ўсе іншыя. На самы перат паявілася гэта сяло ў гэтым краі. Першаі Валож. НАСЕНАВАЦЬ зак. Убраць, упарадкаваць сена. Трэба ш і бульбу прапалоць і сена насенаваць. Сакаўшчына Валож. НАСІЛЫ мн. Каромысел для нашэння вёдраў з вадой. Вазьмі насілы, прынясі вады. Балашы Мядз. НА СВЕТ. Выдатна, найлепшае ва ўсім свеце. Гэта была сьпявачка на сьвет. Рум Валож.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
94 👁