Старонка 47
◀ / 289 ▶
у яе, у ляжэю, удзелваюцца дзьве аглоблі, вобжы. Першаі Валож. ЛЯНЫ прым. Льняны. Колісь хлеб с ляной мякінай еў, яшчэ бялейшы. Палачаны Маладз. ЛЯШЧЭЦЬ незак. Дружна квакаць. Жабы гудуць, дошч прайшоў, дак яны і сталі ляшчэць. Хутар Чэрв. МАЗЛІВЫ прым. Маркі, мазкі. Такая мацерыя мазлівая. Негарэлае Дзярж. МАЗУРКОВАЯ ПОЛЬКА ж. Від полькі-мазуркі. Мазурковую польку во гэдак танцавалі. Роспы Кап. МАЛОКІ мн. Малако. Ведзьмы адбіраюць у кароў малокі [з даўняга купальскага павер'я]. Сырмеж Мядз. МАРУШЫЦЬ незак. Церушыць. Сёньня рана дожджык марушыў. Рум Валож. МАРШАЛІЦА ж. Дружка нявесты. Саланая Валож. МАТАРОВЫ прым. Даўжынёй 1 м. Дровы матаровые даўжыні. Палессе Віл. МАТРУШКА ж. Маточак каляровай пражы, які служыць дадатковым чаўнаком з утком пры закладной тэхніцы ткання. Ткана ў матрушкі. Семежава Кап. МЕНШАК м. Меншы, малодшы сын. Большы сын ажаніўся, а меншак ішчэ не. Каракулічы Мядз. МЕСЯЦ м. Народны танец на матыў рускай песні «Чудный месяц». Роспы Кап. МЖАЧКА ж. Імжа, дробны зацяжны асенні дождж. Мжачка, не выйсці с хаты. Усохі Круп. МІЖЫ злучн. Паміж, між. Пасяджу я міжы вас. Сырмеж Мядз. МІЛАТА прысл. Вельмі добра. Барануюць на яць, мілата. Вял. Бор Старад. МОРГВА, МОРГАЎКА ж. Морква, моркаўка. Сырмеж Мядз. МОТУЗ м., МАТУЗЫ мн. Шнуркі, суканыя льняныя ніткі, на якіх па аснове набіраецца рысунак тканіны пры перабіранай тэхніцы ткання. Ткана ў сто дваццаць матузоў. Семежава Кап. МУТНЫ прым. Каламутны. Вада сёння гразная, мутная-мутная. Калачы Лаг. МЯЛЬНІЦА ж. Мяліца. Балашы Мядз. МЯРЗОТКА ж. Благая жанчына, нягодніца. Йна такая мярзотка, гадасць. Семежава Кап. НАВЯРНУЦЦА зак. Павярнуцца. Не магу навярнуцца на яга [на левы бок]. Каракулічы Мядз.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
83 👁
◀ / 289 ▶