ных плытоў або каля 20 глейн (гл.). Згадзіўся лаўку загнаць. Юрава Смал.
ЛАВАЧНЫ прым. Куплены ў краме. Зварыла кісель красны, лавачны. Рум Валож.
ЛАГУН м. Калядная гульня-карагод. На каляду лагун гулялі. Роспы Кап.
ЛАДНЕ прысл. Даволі многа, парадкам, многа. Яна за мяне ладне старэйшая, але харошая яшчэ. Сакаўшчына Валож.
ЛАПАЦЕНЬ ж., м. Асоба, якая многа лапоча і маніць. Яна манюка тая, лапацень. Калачы Лаг.
ЛАЎНІК м. Плытагон. У лаўнікі ішлі, плыты ганялі. На Паліку бралі, і да Барысава. Студзёнка Барыс.
ЛАХУДРЫЦА ж. Неахайная, апушчаная жанчына. Лахудрыца йна, больш нічога. Мацеева Лаг.
ЛЁЗНЫ прым. Адзінокі, без пары. Усе хмарачкі да й па парачкі, адна хмарачка лёзна. (З восеньскай песні.) Рум Валож.
ЛІНЬНІШЧА н. Скура вужа. Хто знойдзе ліньнішча, забірае дахаты; кідаюць у стопку, каб мышы не елі бульбу, бо вужы ядзяць мышэй, то яны баяцца. Рум Валож.
ЛІПАЎКА ж. Выдзеўбаная цыліндрычная бочка з ліпы (да 2 м вышыні). Вяшэўка Бярэз.
ЛОТРА м., ж. Гультай (гультайка). Гультай, лотра, до нічэго. Палессе Віл.
ЛОХ м. Лог, аблога, запушчаная, неараная зямля. Былі рэзакі як луох дзёрці трэба. Палессе Віл.
ЛУБКА ж. Круглы кошык, сплецены з саломы і лазы. Балашы Мядз.
ЛУЧЫНКА ж. Назва народнага бытавога танца. Роспы Кап.
ЛЮБАВА ж. Нятлустае свіное мяса. Маладзёж ганяецца цяпер больш за любавай, за любавенькім,— от кумпячок, лапатка, а тлустага, сала не хоча, дай любавае. Сакаўшчына Валож.
ЛЮБЯ прысл. Да спадобы. Любя яму заяўлённе — зробіць, а не любя — кінець. Каракулічы Мядз.
ЛЮШКА ж. Юшка (у печы). Рум Валож.
ЛЯДАШЧЫ прым. Ледзяны, дужа халодны. Лядашча вада. Хутар Чэрв.
ЛЯЖЭЯ ж. Папярочная палка-ворчык у сасе, да якой прымацоўваюцца аглоблі. Пярэчная палка ляжэя,
83 👁