КЛАЦАЦЬ незак. Моцна стукаць, ляпаць. Йна дзьвярмі клацае. Калачы Лаг. КОРАБ: КОРАБАМ СТАЦЬ. Павялічыцца, расшырыцца (пра галаву). Як наглядзешся, наслухаешся, дак галава аж корабам стане. Хутар Чэрв. КОСЫ мн. Пасмы доўгіх валасоў. Хлопец косьмі паабрастаў. Сакаўшчына Валож. КРАПІВА: КРАПІВА ШЫШКАВАЯ. Жыгучка. Крапіва шышкавая, яна беленькая, дробненькая. Плябаня Маладз. КРУК м. Вілы на два жалезныя зубы, загнутыя, для скідвання гною. Першаі Валож. Крук жалезны, гнаіны, на два ражкі, скапваць гной. Лускава Лаг.; Палессе Віл. КРУЛЬ: ТРЫ КРУЛЕ. Назва свята вадохрышча ў католікаў, а таксама тэатралізаванага абходу-калядавання. На тры круле адзенуцца за д'ябла, ківаецца, а гэтыя прыбёраць сабе шапкі, званочкі папрычэпліваюць, запяюць каляду. Сырмеж Мядз. КРЫЖЫК м. Аўсяны мэндлік з 15 снапоў каласамі да цэнтру. Авёс заўсёды ставілі ў крыжыкі. Палачаны Маладз. КУБАТКА ж. Кураня, выведзенае ў інкубатары. О, яны спрытныя, кубаткі гэтыя, с кубатара [інкубатара]. Лускава Лаг. КУБЕЛ м. Кубел. Хутар Чэрв. КУБЁЛ м. Пасаговы кубел. Кубёл даўнейшы, яшчэ сьвякроўка прывязла сваю пасагу, я ўжо — куфар, а ціпер ужо шкафы. Сяляткі Мядз. Як ішлі замуж даўней, то везьлі кубёла, кублы зваліся. Балашы Мядз. КУЗІКА ж. Від бручкі. Кузіку садзіць будзем. Сакаўшчына Валож. КУКАБАКА ж. Кульбака, кіёк у валовым ярме. Палессе Віл. КУКОЛЬНІК м. Валачобнік. Кукольнікі на вялікадне хадзілі. Роспы Кап. КУЛЯЦЦА незак. Хадзіць, перавальваючыся з боку на бок. Яго матка нагамі бальная, ходзя куляючыся. Калачы Лаг. КУСАШЧЫ прым. Шарсцісты (пра грубую суконную тканіну). Гэта кусашчая посьцілка, саматканка. Рум Валож. ЛАВА, ЛАЎКА ж. Доўгая паласа з 9 — 10 счэпле
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
111 👁