на дышаль. Балашы Мядз. Іга было на пару валоў. Рабунь Віл.
КАГА займ. Каго. Жорны ў сянёх, многа ў кага ёсць. Балашы Мядз.; Ізбішча Лаг. У кага тры гектары былі, у кага пяць. Рабунь Віл.
КАЛАТУХА ж. Яечня з раскалочаных яец. Юрава Смал.
КАЛЯДНІ прым. Калядны. Калядніе песьні. Сакаўшчына Валож.
КАМАСАВАЦЦА незак. Рассяляцца на хутары [у час «камасацыі», якую праводзіў буржуазны польскі ўрад у Заходняй Беларусі]. Камасаваліся ў трыццаць пятым року. Сяляткі Мядз.
КАН м. Бітон для малака. У кане трыццаць осем літраў. Каракулічы Мядз.
КАНЕЦ м. Жылая частка хаты. У яго дом на два концы: дзьве хаты, пасярэдзіне калідор [сенцы], шэсьць сьцен. Рум Валож.
КАНСЕРВАНЫ прым. Кансервазы. Муж працуе на кансерваным заводзе. Плябаня Маладз.
КАНЬ ж. Капітальная перагародка з бярвення ў жылой хаце. Хутар Чэрв. Кань, канявая сьцяна,— то з бярвеньняў. Суцін Пух.
КАРАДУШКА ж. Добрая, ласкавая жанчына. Жоначка-карадушачка. А мая ты карадушачка. Бомбала Валож.
КАРАЎЛОТ м. Калаўрот. Балашы Мядз.
КАРТОПЕЛЬ м. Бульба. Семежава Кап.
КАСТРАБЁ н. Ствол дрэва (астроўка) з не цалкам адсечанымі галінамі для сушкі гароху, канюшыны. Палачаны Маладз.
КАСТРОЧКІ, КАСТРОШКІ толькі мн. Прыстасаванне ў выглядзе сукаватых дручкоў, пастаўленых конусам для сушкі бульбоўніку. Кастрочкі — каб бульбешнік сушыць. Балашы Мядз.
КАХАНАЧКА ж. Беларускі народны бытавы танец. Роспы Кап.
КВАСКА ж. Вялікая бочка для захоўвання мукі, жыта (вышыня — каля 1,5 м, дыяметр — каля 1,0 м). Семежава Кап.
КІДЛЫ прым. Жвавы, увішны (пра чалавека). А ён кідлы быў такі,— туды, сюды, туды, сюды і гатова. Калачы Лаг.
114 👁