НА ЦЁМНУЮ НОЧ. На выпадак смерці. Маю ўсё, і на цёмную ноч, гроб абабіць. Рум Валож.
НЕВЫДЗЕРЖОНЫ прым. Нястрыманы. Боль у мяне невыдзержоная. Каракулічы Мядз.
НЕДАСТОЙНЫ прым. Такі, які не заслужыў спрыяльнасці, ласкі, спагады, паблажлівасці. І чаму я такая недастойная ў госпада? Штодзень малю сьмерць, а не ідзе. Гэта доля такая — сіроцтва, бядоцтва. Бабровічы Валож.
НЕДАЧУПАЛЛЕ н. Недарэка. Хутар Чэрв.
НЕДАЧУПАЛЫ прым. Недаразвіты, мізэрны. Сын у яе недачупалы быў, малы, аплываты (гл.). Недачупальле нейкае. Хутар Чэрв.
НЕЙЛОНКА ж. Нейлонавая мужчынская сарочка. Што яму купіць, нейлонку? Калачы Лаг.
НЕПАКАЗАНЫ прым. Неймаверна вялікі. Такая боль непаказаная, балючая. Была палепшыўшы, стала есьці. Каракулічы Мядз.
НЕРАЗГАРАКА м., ж. Нязграбная, няўмелая асоба. Ёсць спраўныя хлопцы, но есьць такія неразгаракі. Семежава Кап.
НІЗОВІНА ж. Нізіна. Бульба ўся павымакала, тут нізовіна. Сакаўшчына Валож.
НІМАШАЦЬКА. Няма. Німашацька анічога. Сакалавічы Круп.
НІЦІКІ мн. Гл. нічальніцы. Хутар Чэрв.
НІЧАЛЬНІЦЫ толькі мн. Ніты, частка кроснаў, з дапамогай якіх утвараецца зеў у аснове. Ткана ў восем нічальніц. Рум Валож.
НОЧЭЙ прысл. Ноччу. Ночэй яна сцеражэ скаціну. Сакаўшчына Валож.
НУ часц. Так, але. Пойдзеш у клуб? — Ну. Каракулічы Мядз.; Хутар Чэрв.
ПАВАЛ м. Валка. Робе на павале лесу. Плябаня Маладз.
ПАВЕРХАНОСНА прысл. Павярхоўна, глыбока не ўдумваючыся. Паверханосна ён усё гаворыць. Каракулічы Мядз.
ПАДАНЫ: ПАДАНАЯ БАЛЕЗНЬ. Эпілепсія. У яе была паданая балезьнь, з гэтага і памерла ў маладым веку. Сырмеж Мядз.
ПАДАЯНКА ж. Міласціна. Цяпер у нас няма, што просяць падаянкі. Валожын.
79 👁