яшчэ і Пятра (гл.), і восянь (гл.), усяго намяшаюць. Сакаўшчына Валож.
ГРЭЙЗА, ГРЭЙС-ПОЛЬКА ж. Танец, від полькі. Гэту польку мы называлі грэйзай або грэйс-полькай. Роспы Кап.
ГУЖАКА ж. Вужака, гадзіна. У нас было многа гужакаў, не можна было прайсьці. Лускава Лаг.
ГУТАПАРЧОВЫ прым. Гутаперчавы. Каўнер гутапарчовы. Палессе Віл.
ГЫР! выкл. Сюды! Госці — за косці! А вы, дзеткі,— гыр! — за мяса! (Застольны жарт пра дзіцячую нястрыманасць у час прыёму гасцей.) Усохі Круп.
ДАБРАВАТА прысл. Мнагавата. Дабравата ўрэзаў бліноў. Роспы Кап.
ДАБРО н. Збожжа. Вяшэўка Бярэз.
ДАБРЫ прым. Добры. Яна прыяжджала летась. Якая ена простая, якая ена дабрая. Сырмеж Мядз.
ДАК злучн. Дык. У мяне бранфіт, каб у тыя гады, дак раўла б [голасна пела б] на ўсю хату. Рум Валож.
ДАЛІПАН выкл. Далібог. Даліпан! Мы яе пелі ізмалку. Саланая Валож.
ДАЛОШКА ж. Далонь. Як дзьве далошкі ўшыркі. Плябаня Маладз.
ДАМІНКІ мн. Святкаванне пасля таго, як скончылі мяць, церці лён. Як памнуць лён,— дамінкі спраўляем. Зьвенавая давала на гулянне. Сакалавічы Круп.
ДАЎНЫ прым. Стары. Ужо даўна хата наша. Каракулічы Мядз.
ДВАРЫШЧА н. Двор. На дварышчы, на чыстым мейсцы быў паваліўшы. Сырмеж Мядз.
ДЗЁР-ДЗЁР-ДЗЁР выкл. Моцна патузваць, ірваць да сябе. Яна прышла ды замок дзёр-дзёр-дзёр. Рогава Мін.
ДЗІРВАВАНЫ прым. Зарослы валасамі, барадой. Старыя, дзірваваныя дзяды былі прышоўшы да нас. Каракулічы Мядз.
ДЗЯДЗІНЕЦ м. Сялянскі двор. Сяляткі Мядз.
ДЗЯЛКА ж. Участак засеянага поля. Бяру дзялкі, буракі для поліва. Пытаецца: Гэлечка, будзеш дзялкі браць? Я кажу: не-а, я інвалідка. Саланая Валож.
ДЛІНІНА ж. Даўжыня. Пляц у мяне быў восемдзесят мэтраў длініною, а восемнаццаць шырынёю. Палачаны Маладз.
79 👁