ВЯСНА ж. Веснавая песня, вяснянка. У маі пелі вясну, а ўжо ў юні — Пятра (гл.). Рум Валож.
ГАРТ м. Моц, сіла. Ён яшчэ ў самым гарце [пра чалавека гадоў 60]. Калачы Лаг.
ГАРУТКА ж. Працавітая жанчына. якая не цураецца ніякай работы. Я гарутка, дык сьвет ні відзеў. Я сьвінку маю, дык крапіву пайду ірваць, дык бель-бель-бель (гл.) нарву для сьвінні. Саланая Валож.
ГАРУТНЫ прым. Працавіты. Я гарутная была. Думаю, пайду служыць. Саланая Валож.
ГАРУШЧЫ прым. Чалавек, які перажыў многа гора ў жыцці, нагараваўся. Яна, ох, гарушчая была. Семежава Кап.
ГАСПАДАР: ГАСПАДАРА ЗАЖАЦЬ. Звычай перавязваць і ставіць на покуце першы снапок збожжа ў час зажынак. І цяпер. Прыяжджае старшыня, зажнуць, звяжуць перавясло, перавяжуць снапок, называецца «гаспадара зажаць». Прынясуць «гаспадара» і — на кут нясуць, дармо, што калгаснае, у канцылярыю. Лускава Лаг. Аспадара зажаць: зажынаюць жменю, звязваюць, прынясуць у праўленне ці брыгадзіру, сьпяюць песьню. Плябаня Маладз.
ГВАЛД м. Гвалт. Гвалду крычу, гэта боль пераберыць міне. Каракулічы Мядз.
ГЛЕЙНА ж. Звяно плыта. У плыцё некалькі глейн. Студзёнка Барыс.
ГЛЮМА ж. Непрыгожая нязграбная дзяўчына. Ну й выбраў сабе нявесту, такую глюму. Калачы Лаг.
ГНАІНЫ прым. Прызначаны для гною. Крукам гнаіным гной сьцягваем з воза. Балашы Мядз., Палессе Віл.
ГНАЦЬ КАТЛЫ. Выганяць дзёгаць, здабываць шкіпінар. У нас тут была смалярня, гналі катлы. Сакаловічы Круп.
ГОЛАС м. Мелодыя песні, матыў. Гэту песьню у нас сьпяваюць на другі голас. Рум Валож.
ГРАБЕЛЬКІ толькі мн. Назва народнага танца. Роспы Уздз.
ГРАБЕНКА ж. Счапленне некалькіх плытоў, кожны з якіх складаецца з 2 — 3 глейн (гл.) Студзёнка Барыс.
ГРАДЗІЦА ж. Жэрдка або тонкая бэлька папярок хаты і ніжэй столі для сушкі адзення. Вял. Бор Старад.
ГРАМОЎКА ж. Невялікая шкляначка ёмістасцю ў 100 г. Як вып'юць адну грамоўку, другую, дык пяюць
79 👁