ДО прысл. Досыць, хопіць. Мо до будзе? Сакаўшчына Валож.
ДОБРЫЦА ж. Правы бок тканіны. Осава Крыв.
ДРОМНЫ прым. Дробны, невысокага росту. Ён трохі драмнейшы за вас. Хутар Чэрв.
ДРУЖБАНТ м. Шафер у жаніха. У маладога хлопцы-дружбанты, маршалкі — два, тры, пяць, і дзяўчаты-свашкі, пара. Саланая Валож.
ДУСТЭП м. Тустэп. Танцавалі ў нас даўней дустэп, месяц [на матыў рускай песні «Чудный месяц»], сербіянку [на матыў аднайменнага цыклу прыпевак], чэрдаш, кадрыль, вангерку, полькі ўсякія. Роспы Кап.
ДУХ м. Дыхавіца. Ужо не танцы, калі духу многа. Роспы Кап.
ДУХ м. Настрой. Калі пад добры дух, дык сын пакліча. Рум Валож.
ДЫМКА ж. Узор тканай посцілкі — квадраты рознай велічыні. Пасьцілкі ў нас ткуць дымковыя. Касцюкі Барыс. Ёсць прастыя дымкі і рагатыя дымкі. Сакалавічы Круп.
ДЭКЛЯРАВАЦЬ незак. Абяцаць. Ён, як дэкляруе, то дась, а той быў манюка. Сырмеж Мядз.
ДЭНКА ж. Дошчачка для адціскання сыру. Юрава Смал.
ЕГДЗІЦЬ незак. Ездзіць. Цяпер на машынах егдзяць. Да дачкі не егдзіла яшчэ ні разу. Каракулічы, Сырмеж Мядз.; Цынцавічы Кур.; Рум Валож. Ужо раз прыегджаў сюды. Саланая Валож.
ЖАКІ толькі мн. Дзеці, што хадзілі на каталіцкі вялікдзень з вітаннямі і рацэямі па хатах. Жакі ходзяць. Дзеці хадзілі ў жакі, да родных і так. Каторы ўмее, ванэлі чытае, рацу (рацэю) скажа, а каторы так увойдзе. Дадуць яйко найболей. Першаі Валож.
ЖАРНЫ н. Жорны. У нас ёсьць жарны. Юрава Смал.
ЖАЎТАЧКА ж. Жаўтуха. Усе казалі — жаўтачка гэта. Каракулічы Мядз.
ЖНІВА н. Жніўная песня. Як будзем жаць, тады будзем жніва пець. Бабровічы, Рум Валож.
ЖЫЦЕЛНЫ прым. Жылы. Жыцелны дом паставілі. Балашы Мядз.
ЗАЗУБЕЦЬ зак. Аслупянець ад страху. Я летась пашла з дзяўчынай у ягады. Глядзь яна: шась, шась,
80 👁