Старонка 37
◀ / 289 ▶
АТКОСАК м. Пры варыўні невялікі складзік з падлогай для куфра. Сырмеж, Каракулічы Мядз. АТ ТАГО прысл. З таго часу, з той пары. Як была там ў піліпаўку перад калядамі, ат таго не была. Хутар Чэрв. АТТАПІЦЬ зак. Затапіць, заліць вадой. Як дождж, так усё і аттопе. Сакалавічы Круп. АТХІНУЦЦА зак. Адлучыцца, паехаць у заработкі. Атхінуўся на гот, зарабіў і купляй сабе. Каракулічы Мядз. Мне атхінуцца няма як, а то пайшлі б у лес, насеклі лат. Хутар Чэрв. АХРЫСТАЦЬ зак. Перавязаць цераз плячо наўскасяк. Пярэдняга свата-маршалка рушніком ахрыстаюць. Сырмеж. Мядз. БАВІЦЬ незак. Расказваць. Баў басьні! Кіржына Крыв. БАЖОК у знач. выкл. Дык я пазіраю, бажок мой! Хутар Чэрв. БАКАЦІНА ж. Ялавічына, бакавіна. Палессе Віл. БАЛОТЛІВЫ прым. Балотны. Сенажаці, а такія былі балотлівыя, то прыдзеш увесь макруткі. Сырмеж Мядз. БАЛЯЎКА ж. Болька. Яшчэ набяруся балявак гэтых. Калачы Лаг. БАНДАРАНКА ж. Бандароўна, дачка бондара. Маладая бандаранка валы выганяе. (З нар. балады.) Рум Валож. БАХУРОК м. Пазашлюбнае дзіця. У яе некалькі бахуркоў было. Саланая Валож. БЕЛЬ-БЕЛЬ-БЕЛЬ выкл. Хутка, паспешліва рваць траву. Крапіву пайду ірваць, дык бель-бель-бель нарву для свіньні. Саланая Валож. БЕРЛОВЫ прым. Хлеб з нявеянага збожжа. Пяклі мы берловы хлеб, не веяны, сь мякінай. Зьмеляць, так і кушалі; харошы хлеб, але коліцца. Палачаны Маладз. БІЧОЎКА ж. Біч у цэпе. Палессе Віл.; Лускава Лаг. БЛАГАВЕШЧЫНА ж. Дзень 25 сакавіка (па ст. ст.). Благавешчыну трэба запомніць дзень, то мышы не будуць есці сена. (Прыкмета.) Чысла аднаго пільнуецца. Калачы Лаг. БЛІШЧОНЫ прым. Шліфаваны, бліскучы. На тым баку Бярозы рускі памятнік быў блішчоны. Студзёнка Барыс.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
80 👁
◀ / 289 ▶