Старонка 35
◀ / 289 ▶
М. Я. Грынблат МАТЭРЫЯЛЫ ДА СЛОЎНІКА МІНСКАЙ ВОБЛАСЦІ Слоўнікавы матэрыял, які змешчаны ў гэтай падборцы, збіраўся ў фальклорна-этнаграфічных экспедыцыях на працягу 1945—1976 гг. Вывучэнне любой этнаграфічнай з'явы немагчыма без фіксацыі адпаведнай народнай тэрміналогіі. Гэта ў значнай меры вызначыла характар сабранай лексікі. У пераважнай большасці яна звязана з рознымі з'явамі і прадметамі матэрыяльнай і духоўнай культуры народа, яго звычаямі і абрадамі, вуснапаэтычнай творчасцю, харэаграфіяй. Прынятыя скарачэнні назваў раёнаў Барыс.— Барысаўскі; Валож.— Валожынскі; Віл.— Вілейскі; Дзярж.— Дзяржынскі, Кап.— Капыльскі; Круп.— Крупскі; Крыв.— б. Крывіцкі; Кур.— б. Куранецкі; Лаг.— Лагойскі; Люб.— Любанскі; Маладз.— Маладзечанскі; Мін.— Мінскі; Мядз.— Мядзельскі; Пух.— Пухавіцкі; Смал.— Смалявіцкі; Старад.— Старадарожскі; Стаўб.— Стаўбцоўскі; Чэрв.— Чэрвеньскі. АБ прыназ. Каля, прыблізна. Кілометраў аб шэсцьдзесят да Барысава будзець. Калачы Лаг. АБЛЕКАВАЦЬ незак. Выцвітаць, страчваць колер. Наш настольнік рысаваны зусім аблекаваў. Балашы Мядз. АБРАДЗЕНЫ прым. Народжаны. Яна абрадзена с-пад Смаргоню. Цынцавічы Віл. АБРЫВАЦЦА незак. Разбурацца, асыпацца. Абрылася, нет каму ўправіць [пра калодзеж]. Сяляткі Мядз. АГЛОБА, ГЛОБА ж. Гарызантальная жэрдка ў азяродзе. Палессе Віл., Лускава Лаг. АГУЛЬНЯ прысл. Агульна, разам, супольна. Яны ў нас згадзіліся агульня [хату будаваць]. На тэй хаця мы іх згадзілі. Сырмеж Мядз.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
77 👁
◀ / 289 ▶