Старонка 34
◀ / 289 ▶
РЭМЗАЦІ незак. Надакучваць размовай. Вот будзе рэмзаці да рэмзаці, покуль шлункі ні пэрэгрызе. РЭПЦЮХ м. Аброчная торба. Як поедзеш у Гэшча [Гошчава], то ні забудзь узяці рэпцюха коню. РЭПЭХА ж. экспр. Неахайная жанчына. Вуй, якая рэпэха, гаж дзівіціса гадко. СМАГОРЭЛЬЦЫ толькі мн. Падгарэўшая вараная бульба. Вэльмі ж смачная бульба з смагорэльцамі. Напэчы, мамо, ў вэчоры. СОПЛЯК м. Лядзяк. Побач, скэлькі соплякэй за нэч стало, мусіт, вэсна хутко. СТРАМІНЫ мн. Лесвіца. Як полезеш на покэт, то постаў страміны. СТРЭПАЧ м. Пасма льну. Я ўжэ зробіла стрэпача. СТЭРЭЦ м. Частка ўзаранага поля ад мяжы да баразны пры ворыве ўраскідку. Ужэ стэрца погораў. СЦЕЖАР м. Плошча скошанай сенажаці, сена з якой дастаткова для ўкладкі аднаго стога. За два дне я скосьваў поўтора сцежара. ТЫЧКА ж. Крук, якім дастаюць вядро з калодзежа. Поламаласа моя тычка да й воду німа чым доставаці. ХВАЙНЫ прым. Добры, прыгожы. Вот хвайны ў цебэ кубэльчык. ХОЧА злучн. Хоць. Хоча прыдзі ў вэчоры, бо доўга ждаці не будзем. ЦЕЛЕПКАЦІ незак. Разумець. Нічога ты ні целепкаеш, скажу тобе я. ЦЫБАХІ мн. Пер'е цыбулі. Пойду нарву цыбахэй да нароблю квасу. ШАРАБАНДА ж. Вялікая скрыня для перавозкі бульбы. Насыпаў цэлую шарабанду бульбы. ШВЭДЭР м. Світэр. Во, якого швэдра купіў, вох і цёплы вэн. ШКВЭДЫ мн. Скваркі. На снеданне нажарыла цэлую сковороду шквэдэй. ШЛУНКІ мн. Нервы. Ты ўжэ мне ўсе шлункі пэрэгрыз. ШПАНА ж. Тонкія асінавыя лучынкі, з якіх плятуць кашолкі. Надраў шпаны, а цепэр кошэлей наплету.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
79 👁
◀ / 289 ▶