Старонка 30
◀ / 289 ▶
А. П. Груца, І. І. Паўлоўскі З ЛЕКСІКІ ГАВОРКІ в. СВЯТАЯ ВОЛЯ Гаворка в. Святая Воля Івацэвіцкага раёна Брэсцкай вобласці адносіцца да паўднёва-заходняга дыялектнага масіву і характарызуецца наяўнасцю рада адметных фанетыка-марфалагічных асаблівасцей — пераходнае памякчэнне д, т перад галоснымі пярэдняга рада ў дз, ц (целя, цебэ, пэйдзем), што ў некаторых іншых гаворках брэсцка-пінскага Палесся не наглядаецца; вымаўленне цвёрдых губных б, в, м, п у пазіцыі перад е (на пэчы, мэсці, вэчор), гуку ч на месцы спрадвечнага т у слове што і спалучэння мн' на месцы м' перад а (мнякіш, сёмне); прыкметнае пашырэнне пратэтычнага в (вона, вогонь, вадзьмэдзь, вэспа, вэрса, вокно, возеро, вобласць, вуздзер і інш.), ужыванне ўнаследаванай ад старабеларускай мовы сінтэтычнай формы будучага часу дзеясловаў незакончанага трывання (пісацьму), а таксама націскнога канчатка -ове ў назоўным склоне множнага ліку назоўнікаў мужчынскага роду (бацькове, кумове, панове, сынове). Звяртае ўвагу выкарыстанне запазычанага з польскай мовы суфікса -іско — асабліва ў складзе назваў поля, утвораных ад найменняў вырашчаных на ім хлебных злакаў, некаторых тэхнічных культур і кармавых раслін (бульбовіско, вэўсіско, горошыско, какурузніско, конопліско, лубніско, льніско, пшаніско, ржыско, ячніско). Выключэнне складае назва поля, на якім расла грэчка (грэцкоўе). Па той жа мадэлі ўтвораны словы прызвіско, якое ўжываецца для абазначэння месца, дзе ў часы панскай Польшчы сялянам наразалі зямлю (бач, дзе ужэ будзе прызвіско), і патбіско як назва месца для выпасу жывёлы (там под лесом вэльмі добрэе патбіско і пасьвіці корэў на ім можна вэзь дзень.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
82 👁
◀ / 289 ▶