ФАЕРКА ж. Канфорка. Зрабілі пліту на дзве фаеркі.
ЦАГАН м. Чыгун. Трэба купіць новы цаган варыць картоплі.
ЦАДЗІЛАК м. Цадзілка. Цадзілак робяць з мэрлі.
ЦВІК м. Цвік. Без абцэнгаў цьвік з сьцяны не выдзераш.
ЦЕПЯРСЯ прысл. Даўно. Цепярся, як пайшоў, а тут чалавек чакае.
ЦЁНГЛЯ прысл. Заўсёды, пастаянна. Яна цёнгля прывалачэцца і сядзіць тут.
ЦЫМБУР м. Кветаноснае сцябло буракоў, цыбулі. Цыбуля ў цымбурэ пайшла ўжо.
ЦЯЛЁСКАЦЬ незак. Прагна есці, уплятаць. Цялёскае капусту, аж за вушамі пішчыць.
ЧАРАНОК м. Дзяржанне ў рыдлёўцы і вілах. У рыдлёўцы шурпаты чаранок — усе рукі змазоліў.
ЧАХАРНЯ ж. Ваўначоска. Наш дзядзько меў чахарню, усе воўну часалі ў яго.
ЧУЧАНКІ мн. Суставы пальцаў рук. Пакуль прыбіў дошку, усе чучанкі абабіў.
ШАЛАХНА м., ж. Шалапут, ненадзейны чалавек. З гэтым шалахною не дагаворышся.
ШЧАПА ж. Драніца. Даўней крылі хату саломаю, а цяперака шчапою і гонтаю.
ШЧОЛАК м. Вадкая частка стравы. Налі шчолаку, бо гушчы я не люблю.
ШЧЫН м. Пласт сена, які збіваецца граблямі. Сено ў капу носяць шчынамі.
ЯДЗЯРКО м. Божая кароўка. Ядзярко бывае рыжы, а спінка ў кропачкі.
ЯЗЬБІН м. Язмін. Язьбін вельмі добро пахне.
ЯСЁНКА ж. Асенняе жаночае паліто. Без ясёнкі сёння будзе холадно.
77 👁