САРОЧКА ж. Нацельная кашуля. Сарочку надзяваюць пад рубашку.
САЧАК м. Жаночая куртка на ваце ці кудзелі. Сачак на локці парваўся, а новы надзела Стэпка.
СВЭДАР м. Світэр. Надзень свэдар, бо ў адным летніку холадно будзе.
СКАЛАМБУХА ж. Страшная пачвара, здань, якой палохалі дзяцей. Не дурэй, а то скаламбуха ў акно паглядае.
СКВАРАДА ж. Скаварада. На скварадзе пякуць аладкі з мукі і картоплі.
СКУПЯНДЗЯ м., ж. Скнара. Ён такі скупяндзя, што гнілога яблыка не дасць.
СНЯГОЎЦЫ мн. Гумавыя жаночыя боцікі. У снягоўцах ходзяць, калі ідзе мокры снег.
СОЛЯНКІ, САЛЁНКІ мн. Вараная ачышчаная бульба. Адцэджаныя салёнкі трэба падсушыць на пліце, каб сопкія былі.
СПРЫНЖЫНАВАЦЬ незак. Культываваць папар перад ворывам. Бацько паехаў спрынжынаваць поле пад жыто.
СПРЫНЖЫНОЎКА ж. Культыватар. Спрынжыноўкай абраблялі зямлю, калі яна моцно дзірванела.
СПУШЫЦЬ зак. Уздуць. Карову спушыло, бо залезла ў канюшыну, а велькая раса была.
СТАГАН м. Сараканожка. Паляжала ў кутку мокрая лапіна, і развяліся стаганэ.
СТУПАК м. Ступня. Ішоў па калючках і загнаў стромку ў ступак.
СУЧКА ж. Дадатковыя санкі пры возцы лесу. Без сучкі дзераво па зямлі валочыцца.
СЭПЕЛЬ м. Лядзяш, які звісае са страхі. Абабі ты якім кійком гэтыя сэплі — усё акно закрылі.
ТАКВЕЛЯ прысл. Столькі. Таквеля і сёння рабіла людзей на полі.
ТАКРОК прысл. Летась. Такрок наша карова была перадойка, а ў гэтум годзе прывяла два бычке.
ТРАПАШКА ж. Станок, на якім трэплюць лён. Без трапашкі цяжко трапаць лён.
ТРЫВУШЧЫ прым. Трывалы, моцны. Ён трывушчы, ніякая хвароба яго не бярэ.
ТУРМУС м. Турнэпс. Турмус ядуць увосень, але мы больш любілі брушку.
80 👁