А. П. Груца, /. /. Паўлоўскі 3 ЛЕКСІКІГАВОРКІ в. СВЯТАЯВОЛЯГаворка в. Святая Воля Івацэвіцкага раёна Брэсцкай вобласці адносіцца да паўднёва-заходняга дыялектнага масіву i характарызуецца наяўнасцю рада адметных фанетыка-марфалагічных асаблівасцей — пераходнае памякчэнне д, т перад галоснымі пярэдняга рада ў дз, ц (целя, цебэ, пэйдзем), што ў некаторых іншых гаворках брэсцка-пінскага Палесся не наглядаецца; вымаўленне цвёрдых губных б, в, м, п у пазіцыі перад е (на пэчы, мэсці, вэчар), гуку ч на месцы спрадвечнага т у слове што i спалучэння мн' на месцы м' перад а (мнякіш, сёмне); прыкметнае пашырэнне пратэтычнага в (вона, воебнь, вадзьмэдзь, вэспа, вэрса, вокнб, возеро, вобласць, вуздзер i інш.), ужыванне ўнаследаванай ад старабеларускай мовы сінтэтычнай формы будучага часу дзеясловаў незакончанага трывання (пісацьму), а таксама націскнога канчатка -ове ў назоўным склоне множнага ліку назоўнікаў мужчынскага роду (бацькове, кумове, Панове, сынове). Звяртае ўвагу выкарыстанне запазычанага з польскай мовы суфікса -іско — асабліва ў складзе назваў поля, утвораных ад найменняў вырашчаных на ім хлебных злакаў, некаторых тэхнічных культур i кармавых pacлін (бульобвіско, вэўсіско, еорошыско, какурузніско, конопліско, лубніско, льніско, пшаніско, ржыско, ячніско). Выключэнне складае назва поля, на якім расла грэчка (грэцкбуе). Па той жа мадэлі ўтвораны словы прызвіско, якое ўжываецца для абазначэння месца, дзе ў часы панскай Польшчы сялянам наразалі зямлю (бач, дзе ужэ будзе прызвіско), i питбіско як назва месца для выпасу жывёлы (там под лесом вэльмі добрэе патбіско i пасьвіці корэў на ім можна вэзь дзень
Дадатковыя словы
бацькбве, бульббвіско, бўдзе, вбб, вўздзер, грэцкбўе, дббрэе, еорбшыско, какурўзніско, лўбніско, мбве, нбпліско, пйтбіско, сынбве
7 👁