ФАЕФКА ж. Канфорка. Зрабілі пліту на дзве фаеркі.
ЦАГА'Н м. Чыгун. Трэба купіць новы цаган варып}ь картоплі.
ЦАДЗГЛАК м. Цадзілка. Цадзілак робяць з мэрлі.
ЦВІК м. Цвік. Без абцэнгаў цьвік з сьцяны не выдзераш.
ЦЕ'ПЯРСЯ прысл. Даўно. Цепярся, як пайшоў, а тут чалавек чакае.
ЦЕНГЛЯ прысл. Заўсёды, пастаянна. Яна цёнгля прывалачэцца t сядзіць тут.
ЦЫМБУ'Р м. Кветаноснае сцябло буракоў, цыбулі. Цыбуля ў цымбурэ пайшла ўжо.
ЦЯЛЁСКАЦЬ незак. Прагна есці, уплятаць. Цялёскае капусту, аж за вушамі пішчыць.
ЧАРАНО'К м. Дзяржанне ў рыдлёўцы i вілах. У рыдлёўцы шурпаты чаранок — yce рукі змазоліў.
ЧАХАФНЯ ж. Ваўначоска. Наш дзядзько меў чахарню, yce воўну часалі ў яго.
ЧУ'ЧАНКІ мн. Суставы пальцаў рук. Пакуль прыбіў дошку, усе чучанкі абабіў.
ШАЛАХНА' м., ж. Шалапут, ненадзейны чалавек. 3 гэтым шалахною не дагаворышся.
ШЧАПА' ж. Драніда. Даўней крылі хату саломаю, а цяперака шчапою i гонтаю.
ШЧСУЛАК м. Вадкая частка стравы. Налі шчолаку, бо гушчы я не люблю.
ШЧЫН м. Пласт сена, які збіваецца граблямі. Сено ў капу носяць шчынамі. Я'ДЗЯРКО м. Божая кароўка. Ядзярко бывае рыжы, a спінка ў кропачкі. Я'ЗЬБІН м. Язмін. Язьбін вельмі добро пахне.
ЯСЁНКА ж. Асенняе жаночае паліто. Без ясёнкі сёння будзе холадно
29 👁