САРО'ЧКА ж. Надельная кашуля. Сарочку надзяваюць пад рубашку. СА'ЧАК м. Жаночая куртка на ваце ці кудзелі. Caчак на локці парваўся, а новы надзела Стэпка. СВЭ'ДАР м. Світэр. Надзень свэдар, бо ў адным легніку холадно будзе. СКАЛАМБУ'ХА ж. Страшная пачвара, здань, якой палохалі дзяцей. Не дурэй, а то скаламбуха ў акно паглядае. СКВАРАДА' ж. Скаварада. На скварадзе пякуць аладкі з мукі i картоплі. СКУПЯНДЗЯ' м., ж. Скнара. Ен такі скупяндзя, што гнілога яблыка не дасць. СНЯГО'УЦЫ мн. Гумавыя жаночыя боцікі. У снягоўцах ходзяць, калі ідзе мокры снег. СО'ЛЯНКІ, САЛЁНКІ мн. Вараная ачышчаная бульба. Адцэджаныя салёнкі трэба падсушыць на пліце, каб сопкія бьілі. СПРЫНЖЬІНАВА'ЦЬ незак. Культываваць папар перад ворывам. Бацько паехаў спрынжынаваць поле пад ЖЬІТО. СПРЫНЖЫНСУУКА ж. Культыватар. Спрынжыноўкай абраблялі зямлю, калі яна моцно дзірванела. СПУ'ШЫЦЬ зак. Уздуць. Карову спушыло, бо залезла ў канюшыну, а велькая раса была. СТАГА'Н м. Сараканожка. Паляжала ў кутку мокрая лапіна, i развяліся стаганэ. СТУПА'К м. Ступня. Ішоў na калючках i загнаў стромку ў ступак. СУ'ЧКА ж. Дадатковыя санкі пры возцы лесу. Без сучкі дзераво na зямлі валочыцца. СЭ'ПЕЛЬ м. Лядзяш, які звісае ca страхі. Абабі ты якім кійком гэтыя сэплі — усё акно закрыли ТАКВЕ'ЛЯ прысл. Столькі. Такввля i сёння рабіла людзей на полі. TAKPO'K прысл. Летась. Такрок наша карова была перадойка, a ў гэтум годзе прывяла два бычке. ТРАПА'ШКА ж. Станок, на якім трэплюць лён. Без трапашкі цяжко трапаць лён. ТРЫВУ'ШЧЫ прым. Трывалы, модны, ён трывушчы, ніякая хвароба яго не бярэ. ТУ'РМУС м. Турнэпс. Турмус ядуць увосень, але мы больш любілі брушку
Дадатковыя словы
takpok, сарочка, сачак, снягоуцы, солян, сучка, таквеля, ьінаваць
6 👁