іншых асаблівасцей лексікі разглядаемай гаворкі трэба адзначыць ужыванне рада такіх слоў, якія ў найбольш вядомых працах, прысвечаных вывучэнню слоўнікавага складу беларускай дыялектнай мовы, як правіла, не адзначаюцца l. На гэтай падставе іх можна аднесці да ліку мясцовых вузкадыялектных утварэнняў. БАБГЧ м. Сын павітухі, які нарадзіўся пасля таго, як яна стала бабіць. Ты знаеш, дохна, у Ганны зародзіўся бабіч. БАДУЛЬКГ мн. Апалая ігліца. Нагрэб бадулькоў, а цепэр корову подсьцелю. БАРМАКІ' мн. Вілы для насыпання бульбы. Возьмі бармакі да насып бульбы ў кошэль. БЛЯ'ХІ мн. Юшка. Засунь бляхі, а то дым на хату йдзе. БЭЛЕЛЕ'МКАЧ м. экспр. Вельмі непаслухмяны чалавек. Послухай мэне, бэлелемкач, ні йдзі сёгоння з домы. БЭ'ЛЁН м. экспр. Непаслухмяны хлопец. Вух ты, бэлён, я ж тобе ўрэжу ў косці за гэтэ. ВЕ'ЯНКД ж. Савок, якім набіраюць муку. Зроблю новую веянку, а то німа чым муку браці. ВІЛКА' мн. Ухват. Поламаліса вілка мое i німа чым чыгуны доставаці з пэчы. ВІШЭ'Й м. Старая пажоўклая трава, якую косяць на подсціл. Накосю вішью, а то німа чым подослаці скоціну. ВРУ'НА ж. Рунь. Ужэ з восені вэльмі добрая вруна поросла. ВУ'ЗДЗЕР м. Ніжняя частка снапа. Усе снопы я постаўляла вуздзерамі ўніз. ВЭ'ЛЁН м. Фата. Вот хорошы вэлён у молодзщы. ВЭНДЗГЛКА ж. Вяндлярня. Повесь усе мнясо ў вэндзілку дай ніхай вэндзіцца. ГАРУНКІ' мн. Карункі, карункавыя фіранкі. Помыла гарункі, трэбо повесіці на вокна. 1 Маюцца на ўвазе Дыялекталагічны атлас беларускай мовы. Мінск, 1963; Б я л ь к е в іч ККраёвы слоўнік усходняй Магілёўшчыны. Мінск, 1971; Лексіка Палесся. М., 1968; С ц я ш к о в іч Т. Ф. Матэрыялы да слоўніка Гродэенскай вобласці. Мінск, 1972; С ц я ц ко П. У. Дыялектны слоўнік. Мінск, 1970; Народная лексіка. М., 1970; Ю р ч а н к а Г. Ф. Дыялектны слоўнік. Мінск, 1966; Я н к о ўс к i Ф. М. Дыялектны слоўнік, вып. I. Мінск, 1959; вып. II. Мінск, 1960; вып. III. Мінск
Дадатковыя словы
веянкд
3 👁