Старонка 257
◀ / 289 ▶
заваць. Альгом., Капц., Буйн. Ето ж так худобіну спарыжовало, што й не ўстае. Стад. СПОКЛАДАЦЬ незак. Спакладаць. Творнікоў коновал спокладаў спраўно й добрэ, цепер такіе майсьцеры рэдко буваюць. Турб. СПРАЎНЫ прым. Здаровы. Стад., Буйн., Капц., Сял., Брын. Ек жуйку жуе, то вона карова спраўна. Куч. СПУСКАЦЬ незак. Губляць малочныя зубы (пра карову). Куч., П. Гара. Карова зубы спускае, бо прыела. Брын. СТАЎНЯ ж. Стойла. Зажані карову ў стаўню. Катл. СТРЫГУН м. Стрыгун. Жах., Стад. Хадзіў у Западну (Заходнюю Беларусь), прывёў кабылу й стрыгунка, у нас коней пасля вайны не было. Бок. СЫСАЧНЫ прым. Такі, які ссе матку. П. Гара, Брын. Сысачнае цяля дзяржым, куры, кабан, стара карова. Капц. СЫСУН м. Сысун, Стад., Брын., П. Гара, Буйн., Жах., Ляск. Купіла парасят у Мікашэвічах, а яны шчэ сысуны, есьці нічога не ўмеюць, ат сьвіні нядаўна патнімалі. Капц. СЫТЫ прым. Сыты. Сыты тавар цяпер у колхозі, багато сілосу й сена наробілі, комбікорм даюць. Стад. ТАВАРАЧЭ М'ЯСО н. Ялавічына. Капц., С. Поле. Я таварачого м'яса не люблю, ем толькі сьвінячэ. Стад. ТРОЛЬСКІ БУГАЙ м. Вялікі племянны бык немясцовай пароды. У Будзі жыў пан, трольскіх бугаёў дзержаў на прыўязі. Стад. перан., іран. Здаровы мужчына, які пазбягае фізічнай працы. Ходзіць по селе трольскі бугай, нічого ў рукі браць не хочэ. Стад. ТРЫБУХАТЫ прым. Трыбухаты. Сохвеіна корова вельмі трыбухата. Стад. ХАРЧ м. Харч. Буйн., Капц. Хіба такі харч корова будзе есьці. Стад. ХРАШЧЫК м. Страва са свіных вушэй. Мамо, звары храшчыкоў. Коўч. ЦЕЛЕСО н. Тулава чалавека або жывёліны. Буйн. Вон хоць і молоды кабан, але добры, бач, еке целесо доўге. Стад. ЦЕЛЬБУХІ толькі мн. Вантробы. Ляск., Брын., П. Гара. Бугай ек запорваў, то чуць цельбухі не вувернуў. Стад.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
82 👁
◀ / 289 ▶