сом і на болоці, і ў полі, і ў лесі. Стад. 2. Падножны корм. Капц., Стад., Ляск. Овечка любіць толькі полёву пашу. Дар.
ПЕРАГАРАЦЬ, ПЕРЭГОРАЦЬ незак. Знікаць (пра малако каровы). Бок., Махн., Капц. Перэгорае молоко ў корову, бо не прыганяюць у вобед у хлеву і не дояць. Стад.
ПЕРЭЯЛАВЕЦЬ, ПЕРЭЯЛОВЕЦЬ зак. Перастаць быць ялавай. Буйн., Махн. Короўка перэяловела, а потом побегала. Стад.
ПОВАД м. Доўгая вяроўка, якой залыгваюць жывёлу. С. Поле, Капц., Брын., Стад. Трэба ўзяць повада да залугаць корову. Куч.
ПОРАЦЦА незак. Даглядаць жывёлу. Стад., Лельч., Махн., Бок., Мялешк. Трэба йці порацца, тавар ідзе з пашы. Буйн.
ПОРОСНА прым. Паросная (пра свінню). Буйн., Стад., Альгом. Зноў сьвіня поросна. Бок.
ПСЕЙКА ж. ласк. Карова. Мая псейка малака багата давала. Слаб.
РАЗБІРАЦЬ, РОЗБЕРАЦЬ незак. Апрацоўваць (тушу жывёліны). Ляск., Стад., Брын. Убіць кабана я змагу, а разбіраць не. Капц.
РАХМАНЫ, РОХМАНЫ прым. Паслухмяны. Капц., Махн., П. Гара, Бок. Вол навек рохманы бувае, ето не бугай. Стад.
РОШНЯК м. Добра выкармлены кабан гадовага ўзросту. Буйн. От рошняка вукормілі, вон ужэ і ўставаць не будзе, такі гладкі. Стад.
САЛЬНІК м. Адкормлены кабан. Буйн., Стад. Уб'ю сальніка да палавіну прадам. Слаб. Чалавек, які добра ўмее калоць і разбіраць свінней. С. Поле, Буйн. Колісь мого бацька сам бацюшко зваў сьвіней розберацъ, вон добры буў сальнік. Стад.
СВІНЮШНІК м. Хлеў для свінней. Буйн., С. Поле. Возьмі мача да вукінь гной з сьвінюшніка. Стад.
СІВУ прым. Сівы. Стад., Буйн. У нас конь буў сіву. Пруд. М.
СКАБА ж. Рабрына. Карова рогам нізнула да скабу, мабыць, перабіла. Катл.
СКЛАДАНЫ прым. Худы, змардаваны. Купіла порося неке складанэ, грошы отдала, корміць нема чого. Стад.
СПАРЫЖАВАЦЬ, СПАРЫЖОВАЦЬ зак. Паралі
87 👁