Старонка 255
◀ / 289 ▶
МОНЯ н. Малако (у размове з дзецьмі). Мамо, дай мне моні, я шчэ сёдні не ела. Тульг. МУСА ж. 1. Пыса. Буйн., Капц., Брын. Целя от ражкі мусу отворачвае, нешто долегае. Стад. 2. перан. абразл. Твар чалавека. Бач, екі гонорысты, мусу наставіць і не гледзіць. Стад. МУШАСТЫ прым. Мышасты. Пруд. К., Капц. Мушасты конь буў моцны, а гнеды зусім не цягнуў. Шал. НАВОТНЫ прым. Пра жывёліну, якая першы раз пасвіцца ў статку. Вот жэ й навотна карова, а ходзіць добрэ, гледзіць тавару. Слаб. НАГУЛОВАТЫ прым. Упарты. Буйн., Махн., С. Поле. От жэ конь попаўса нагуловаты, што хоч ему робі, а вон свое. Стад. НАДВОРНІК м. Кабан, які не знаходзіцца на адкорме. Стад., Брын., Жах. У мяне одзін кабан кормнік, а другі надворнік, а на іх і не відно, шчэ й надворнік лепшы на від. С. Печы. НА ДЗЕНЬ прысл. Пра адпасванне жывёлы, калі яе ўдзень не прыганяюць у хлявы. С. Поле, Кап., Буйн., Махн. У Стодолічах, мабуць, усе чэрэды на дзень на пашу гоняць, а ў Сініцком Полі больш на ранкі пасуць. Стад. НЕВУК м. Неаб'езджаны конь, вол. Стад., Буйн., С. Поле. З етага невука добры вол вырабіцца, бач, як вон шчыруе. Рыб. ПАБІЦЦА зак. Пакрыцца. Капц., Пруд. К. Кабыла даўно пабілася, а вон ее ў плуг запрэгае. Бач, як вона шчыруе. Капц. ПАДНАЛУЗОНЫ прым. Упарты. У ярме паходзіць, такі падналузоны робіцца, што не згоніш з места. Коўч. ПАДСВІНЯКА м. Парася трох-чатырох месяцаў. Я купіла сабе падсвіняку вельмі гладкого. Крушн. ПАПЛІЦКА ж. Вялікая палка, з якой пастух пасе жывёлу. Буйн., Капц. Махн., Слаб., Жах. Добрай папліцкой вуганяў тавар ж жыта, мог там короў поўбіваць. Стад. ПАРАНКА ж. Запараная сечка, мякіна з бульбай. С. Поле, Брын., П. Гара. Перэд оцёлом паранкі не даём, урэдно корові. Стад. ПАЦЫРКАЦЬ, ПОЦЫРКАЦЬ зак. Падаіць. Пайду карову пацыркаю. Коўч. ПАША ж. 1. Паша. Буйн., Капц., Коўч., Махн., Мялешк., П. Гара. Кругом нашого села пашы хапае: му па-
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
78 👁
◀ / 289 ▶