КАЛЮЧЫ прым. Бадлівы. Мая карова, мабыць, самая калючая ў чэрэдзе. Пруд. М.
КАНЧА н. Невялікі конь. Німа ніякого каньчаці, але і ето ні конь. Слаб.
КАЧУР м. Качар. С. Поле, Махн., Мялешк., Турб. Одного качура можна будзе зарэзаць. Стад.
КВОХТУХА, КВАКТУХА ж. Квактуха, якая водзіць куранят. Капц., Брын. Возьмі квактуху запры ў куратнік, а то грэбе з курэнятамі на городзі. Стад.
КЛЯЧА ж. Кляча. Буйн., Махн., Капц., Сял., Глін. П., С. Поле, Турб., Дар. Не конь, а кляча ето, ты бач, вон ужэ й себе носіць не будзе. Стад. 2. перан. Фізічна слабы, замучаны цяжкай працай чалавек. Спрацоваўса чоловек, змарнеў, нічого ў ём немашэка, одным словом, кляча. Стад.
КНЫР м. Кныр. Буйн., Стад., Капц. Людзі цяпер кныроў не дзержаць, ето ж трэба, на село одзін кныр. С. Поле.
КРЭСЛО, КРЭСЛА н. Прамежнасць паміж заднімі нагамі жывёліны. Буйн., Альгом., Махн., Бок., Сял. У твого поцьвінка крэсло веліке. Стад.
КУМСАТЫ прым. Бязрогі. Што ўжэ ў Юшкох бачыла кароў кумсатых багато. Шал.
КУРОСАДНЯ ж. Седала. Ужэ куры на куросадні седзяць. Бок.
КУТНІ прым. Апошні зуб жывёліны. Тон., Лельч. Бувае, што і ў худобіны кутніе зубы боляць. Стад.
ЛАДЗІЦЦА незак. Даглядаць жывёлу. Каровы йдуць, пайду ладзіцца да ў клуб пойдзем. Коўч.
ЛАШАК м. Малады конь ва ўзросце да двух гадоў. Стад., Буйн., Лельч. Зноў лашакі ў гарод ускочылі. П. Гара.
ЛАШАЧОК, ЛОШАЧОК м. Малады жарэбчык. Стад., Руч. От жа ўдаўсе лашачок у жарабца — і крошкі сабраў. Шал.
ЛЕДАЧЫ прым. Лянівы. Ледача карова, не наедаецца да абеда. Бок.
МАЛОДЗІВА, МОЛОДЗЬВО, МОЛОДЗВО н. Малодзіва. Стад., Бабр., Капц., Бок., Махн., Коўч., Тульг. Сегоні корова оцеліласа, так я молодзьва надоіла багата. Ляск.
МАЛОЧНЫ, МОЛОЧНЫ прым. Пра цяля, парася, выкармленае малаком. Стад., Жах, Бок., Дар., П. Гара. Відно, вашые поросята молочные, бо вельмо гладкіе. Св.
81 👁