ЦЕЛА-ЦЁЛА-ЦЁЛА! выкл. Воклічы, якімі падзываюць цялят. Стад., Буйн., Капц., Махн., Мялешк.
ЦІВЕНЯ н. Кураня. Кура цівенята вувела, дак кот половіну перэловіў. Стад.
ЦЫЦКА ж. Каровін сасок. Буйн., Капц., Махн., Ляск., Дар. У корову цыцкі потрэскаліса, трэба салом помазаць. Стад.
ЦЭБЕР м. Цэбар. Стад., Брын., П. Гара, Ляск. Карова сена наесса, а потом з цэбра нап'ецца. Капц.
ЦЮНІК м. Малое парася. А ў нас такі хорошэнькі цюнік, біленькі і вішчыць. Глін. С.
ЧВУР м. Звярыная сцежка. Тут заечы чвур, трэба петлейку поставіць, заец можэ ўлезці. Стад.
ЧКЭ-ЧКЭ-ЧКЭ! выкл. Воклічы, якімі падзываюць свінней. Глін. С.
ЧЫСТЫ прым. Спакладаны (пра свінней). Ек кабанчык чысты, то возьму, кнырца не хочу браць. Буйн.
ЧЭРЭВО н. Чэрава. Буйн., Махн., Ляск., Глін. П., Капц. Бач, свіня гукаецца, тры дні нічого не рэжэ дак і чэрэво путсукало, зусім перэхлябіласа. Стад.
ЧЭРЭДА ж. Статак жывёлы. Махн., Ляск., Капц. Глін. П. Заўтра трэба чэрэду гнаць на пашу. Стад.
ШАЛАМЯ н. Жарабя. А шаламя ад кабылы нікуды не адстае. Слаб.
ШУМА ж. Дробнае сена. Хлеў за зіму апусцеў, засталася толькі адна шума. Сух.
ЮЦЬКА м. Парася ва ўзросце трох-чатырох месяцаў. Я яму юцька-юцька, а той юцька ў карыта й не глядзіць. Слаб.
Умоўныя скарачэнні
Брагінскі раён: Катл. — Катловіца; Ельскі раён: Бабр.— Бабруйкі; Жыткавіцкі раён: Бял.— Бялёў, Рыб.— Рыбгас; Калінкавіцкі раён: Пруд. К.— Прудок, Сух.— Сухавічы, Шал.— Шалыпы; Лельчыцкі раён: Буйн.— Буйнавічы, Лельч.— Лельчыцы, Руч.— Ручное, С. Печы — Сярэднія Печы, С. Поле—Сініцкае Поле, Стад.— Стадолічы, Тон.— Тонеж; Мазырскі раён: Бок.—Бокаў, Жах.— Жахавічы, Кам.— Каменка, Крушн.— Крушнікі, Махн.— Махнавічы, Мялешк.— Мялешкавічы, Пруд. М.— Прудок, Турб.— Турбінка; Нараўлянскі раён: Верб.— Вербавічы, Св.— Свяча; Петрыкаўскі раён: Брын.—Брынёў, Глін. П.—Глінка, Граб.—Грабаў, Дар.— Дарашэвічы, Капц.— Капцэвічы, Куч.— Кучкі, Ляск.— Ляскавічы, П. Гара—Паляжач Гара, Слаб.— Другая Слабодка, Сял.— Сялюцічы, Цераб.— Церабень; Светлагорскі раён: Коўч.—Коўчыцы; Столінскі раён: Альгом.— Альгомель, Глін. С.— Глінка, Стах.— Стахаў; Хойніцкі раён: Тульг.—Тульгавічы.
81 👁