СІТЭ займ. Гэта. Дай мні сітэ пальто. Камянюкі Кам.
СКАВІЧОК м. Мяшочак на сыр. Кіслое молоко улілі у скавічок. Запроссе Лун.
СОПЭЛЬ м. Ёрш. У гэтом месці одны сопле ловаюцца. Валішча Пін.
СТЫГНЯКА ж. Кумпяк. Удріж стыгняку гостям. Дарапеевічы Малар.
СТЫПЫРЬЕ, СТЫПІРЬЕ, СТЫПЭРНЕ, СТЫПЭРЬЕ н. Пер'е цыбулі. Стыпырье було зылёнэ. Макраны Малар. Быжы нарвы стыпірья. Дубіца Брэсц. Нашчыпала жмэню стыпэрня. Камянюкі Кам. Стыпэрье мы вжэ ны йімо. Ляхаўцы Малар.
СТЭЖЭР м. Падсцілка пад стог, стажар'е. Ох, і вэлыкый стэжэр. На ёго можна класты сорок копыц сіна. Гальцы Стол.
СУДАШАЦІ, СУДОШАТЫ, СУДОШАЦЬ незак. Сустракаць. Вона пошла судашаці мацеру. Сухопаль Пруж. Дэ ж мынэ маты частоваты будэ, дэ ў мынэ маты судошаты будэ. Тато з міста йідэ, пойду судошаты. Дуброўка Драг.
ТАЛЕЖ м. Талерка. На столі стояв новый талеж картоплюв. Трудавая Ів.
ТАМАЧЫ прысл. Там, далёка. Тамачы вжэ хмара йідэ. Калоднае Стол.
ТАТОВЫНА ж. Лісце на бураках. На бураках выросла вэлікая татовына. Рудня Івац.
ТРЭПЫСНІ мн. экспр. Лахманы. На ёму вісылы одны трэпысні. Кулякі Ів.
ТУТАЧЫ прысл. Зусім блізка. Тутачы апаноўку подсунь, во чапляя. Калоднае Стол.
УЖМЫНЫТЫ зак. Натрудзіць руку ў час жніва. Ужмынила руку, як жала. Гяршоны Брэсц.
УХЫЛЯНКА ж. Вялікая хустка. Ішов дошч і я упынулась ухылянкыю. Макраны Малар.
ФАРБЫТЫ незак. Фарбаваць. У нас фарблят швэдры, панчохы, хусткы. Хмелева Жаб.
ФАРФАЛІ мн. Клёцкі. Нема лепшае яды, як фарфалі у молоцэ. Любань Лун.
ХАВІР м. Аер. Поосушвалы всі болота, той хавіру ны стало. Судзілавічы Бяроз.
ХАМІЛЬ ж. Прозвішча. Як твоя хаміль? Мікашэвічы Лун.
85 👁