Старонка 250
◀ / 289 ▶
ХОДІК м. Палавік. Вытрясы с ходіка пыл. Якаўчыцы Кобр. ЦЕПАТЫ незак. Даіць. Маты пушла цёпаты корову. Замшаны Малар. ЦЕПЕРСЯ прысл. Вельмі даўно. Што ты раўняеш, то было цеперся. Калоднае Стол. ЦІВОСЕ прысл. Даўно. Цівосе ето было, ужэ і добрэ ны роскажу. Пузічы Лун. ЧАВУХ м. Шчаўе. Послі роботы бабы пошлы по чавух. Астрамечава Брэсц. Мы сёгодні варылы чавух. Пугачова Брэсц. ЧУХА ж. Тупы канец яйка. Чуха об чуху будэм бітыса. Валішча Пін. ЧЫБРУШКА ж. Божая кароўка. Чыбрушка пувзла пу лыстковы. Дубіца Брэсц. ЧЫРЫМШЫТЬ незак. Пяршыць. Шото у горлы чырымшыть. Вавулічы Драг. ШАНДРІТЫ незак. Чысціць да бляску абутак. Чоботы заблышчёть, колы іх добрэ шандріты. Заказель Драг. ШЕВЕЛЬ м. Казытанне. Мой брат боіцца шевелю. Кажан-Гарадок Лун. ШЕЛЕХТАТЬ незак. Казытаць. Дуня шелехтала малую, а тая аж заходылася. Баравікі Лун. ШЕХЛЯ, ШУХЛЯ, ШЫХЛЯ ж. Ліхаманка. Весною я хварэла на шехлю. Рудня Івац. Було етак холодно, бы шухля трасла. Бярозавічы Пін. Зара на шыхлю мало хто хворіе. Моладава Ів. ШПАЛЮГІ мн. Козлы. Шпалюгі нысы, роспылуем кругляк які на дрова. Дубай Стол. ЮСТРО н. Люстра. Дівчына стоіть коло юстра. Сулічава Драг. ЮХА, ЮШНЫК м. Халадзец. Юха на вяселлі была перасолена. Востраў Ганц. Я пойду до города, куплю голову і навару юшныку. Ботава Пін. ЮЦ, ЮЦЬ м. 1. Страўнік. Іжа попадае зразу в юц, а посля в кышкэ. Брашэвічы Драг. 2. Від вантрабянкі. Прыложы камынём юця. Дарапеевічы Малар. ЯВО часц. Вось. Яво лэжэть твуя шепка. Гаравіца Драг. ЯГНЮК м. Ягня. Ягнюк побіг за овэчкою. Мерчыцы Пін. ЯДОМКА ж. Адборная харчовая бульба. Пад мастом ядомкі ёсць пудоў дзесяць. Слабажаны Бар.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
78 👁
◀ / 289 ▶