ОПОСТЫЛЫ прым. Абыякавы. Опостылы стаў Рыгор до навукі. Святая Воля Івац.
ОПЫЛЫНКА ж. Лёгкая хустачка. Маты наложыла дівчыны опылынку. Боркі Пін.
ОРАБ, ОРАП м. Рабіна. Вылыкій ораб ріс под муім укном. Кавалі Кам. Осэнню всі орапы у чырвоных ягодах. Скорбічы Брэсц. Орап заготовляють на зіму. Астрамечава Брэсц.
ПАВУТА ж. Павуцінне. Обмыты павуту з потолка. Шчэбрын Брэсц.
ПАМАСТОК, ПОМОСТОК м. Ганак. На памастку лежав собака. Андраянавічы Пруж. Трэба поладыты помосток. Вайская Кам.
ПОБЕЛ м. Мел. Ты купі побелу, трэба побеліть печ. Раздзялавічы Ганц.
ПОВОРНІЦА ж. Хамут для пары валоў. Панас, возьмі поворніцу і повода, запрагом волы да будом ораць поле. Купаўцы Лун.
ПОПЫНДЮХ, ПОПЭЛЮХ м. Матыль. У хату улытів попындюх. Хаціслаў Малар. Мэ наловэлы мніго попэлюхів. Арэхава Малар.
ПУТНЯ ж. Вядро, у якім трымаюць у хаце ваду. Вытры добрэ коло путні, бо розлыла воду. Ляскавічы Кобр.
ПЭСТКІ мн. Гарбузікі. Купі стакан пэсткаў. Тартакі Бар.
РАЗБРАЖДЖВАЦЦА незак. Распранацца. Вона разоражджваецца вэльмі хутко. Дрэбск Лун.
РІЗНА ж. Пілавінне. Різну высыпалы на дорозы. Маларыта.
РОШЧА ж. Рост (пра расліны). Картоплі ны мають рошчы, так і сыдять на місьці. Гершоны Брэсц.
РЫХТЫК, РЭХТЫК прысл. Якраз. Ты рыхтык маты. Астрамечава Брэсц. Він був рэхтык ёго брат. Завялёўе Драг.
РЭЗ м. Надзел зямлі. Мой рэз папаў якраз у даліне. Галоўчыцы Пруж.
РЭЗКІ мн. Рэзгіны. Гэты рэзкі ліпшы до соломы, а тыі короткі і мало возьмеш. Дуброўка Драг. Повісь рэзкі у клюні, кэб на дошчы ны гнылы. Сулічава Драг.
САМІКАВАЦЦА незак. Раіцца. Маладым заўжды трэба самікаваца са старэйшымі. Юндзілавічы Пруж
118 👁