Старонка 247
◀ / 289 ▶
ЛЯДАКО прысл. Дрэнна. Раней людзі жылі лядако. Задуб'е Ганц. МАДУНКІ мн. Язмін. У нас пад акном расце цэлый куст мадункоў. Андраянавічы Пруж. МАНУЦЬ незак. Хлусіць. Яго ні слухайце, ён вельмі мануць любіць. Люсіна Ганц. МІДВІДНЫК м. Зараснік ажыны. З мідвідныку ны выбратыся. Скокі Брэсц. МОЛОЖЭЙ м. Атава. Добрый моложэй вырос гэтого літа. Какорыца Драг. НАБОСАК прысл. Басанож. Хай набосак ідэ, раз носкі порваў. Цераблічы Стол. НАВОЗНАЧ прысл. Дагары (упасці). Навознач упаў, шчо аж іскры посыпалыса. Гальцы Стол. НАГАБАТЫ зак. Знайсці, назбіраць. В лісэ я нагабала цылу кушілку грібів. Гаравіца Драг. НАГОЛОБУСЬКУ прысл. Гл. набосак. Нэ накладай чэрэвыкі наголобуську, на дворі ужэ мороз, ногы помэрзнуть. Радчыцк Стол. НАЛЁДНІКІ мн. Канькі. Налёднікі продаюца ў магазіні. Давыд-Гарадок Стол. НАЧЫЙ займ. Гл. гінчы. Я люблю начый цвет. Кобрын. НЕЖЫТ м. Насмарк. Проклеты нежыт зусім замучэв. Радастава Драг. НЕЎКОЧ, НЕЎКАЧА прысл. Калісьці, даўным-даўно. Неўкоч тут лес велікі рос. Сінкевічы Лун. Неўкача мы жылі не ў сваім раёне. Азярніца Лун. ОБМАНКА ж. Дзіцячая соска, пустышка. Дай дзіцяці обманку, хай засне моцно. Святая Воля Івац. ОГОВТАЦА зак. Прывыкнуць. Сама буду пасты корову, пукіль оговтаеца. Хлевішча Кам. ОДНУТЬ прысл. Аднойчы. Однуть увэчэры до нас збыралыса люды, як тут загрымыть. Однуть до нас прышла моя маты. Бярозавічы Пін. ОДЭГЭ, ОДЭГЕ часц. Вунь. Одэгэ стояла раній наша хата. Дварцы Кам. Одэге вона пушла. Замшаны Малар. ОКАП, ОКАП м. Шчыток унізе франтона. Шо вітэ сталы под окапом. Кустын Брэсц. Зробэв новэі окапэ. Павіцце Кобр. ОКОРЕНЫК м. Дзяркач. Ны дэры пудлогу окореныком, зробы нового і замітай. Замшаны Малар.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
76 👁
◀ / 289 ▶