Старонка 212
◀ / 289 ▶
ЗЕЛЕНІЦА ж. Зялёнка. То я только беру соўяка й грыба, а восенью — зеленіцы. Ліпляны Лельч. ЗЕЛЬЕ н. Пустазелле. Седаю й корчыка полю палцамі і кідаю ў розору зелье. Ліпляны. 2. Зёлкі. Знахарка зелья наварыць да вуліваe на росходніе дорогі. Чэмернае Лельч. ЗЯЎЗЮЛЬНІК м. Зязюліны слёзкі. Коровам параць зяўзюльнік. Тонеж Лельч. КАМЕНІЦА ж. Касцяніца. Порослі каменіцы — будуць новые поленіцы. Данілевічы. 2. Цвёрдая груша (плод). Як пулежаць, каменіцы смачные. Тонеж Лельч. КАМЕНІЧКА ж. Майнік. Каменічкі такіе ўнь на покосі ў нас ростуць. Санюкі Ельск. КАПЕЛЮШНІК м. Гарлачык жоўты. У возеры будоліна капелюшніка ідзе до двух-трох мэтраў. Ліпляны Лельч. КАПУЦІК м. Расянка. Ось не ўздумаеш, дзе етые капуцікі ростуць, навек роса на іх. Санюкі Ельск. КІСЛУХА ж. Кісліца. Нарвом у лесі кіслухі да боршчэ варымо. Тонеж Лельч. КІЯХІ мн. Рагоз. Наглённые [высокія] кіяхі ў болоці ростуць. Ліпляны Лельч. 2. Кукуруза. У Тэклі такіе ўродзілі кіяхі, што хаты не відаць. Ляскавічы Петр. 3. Кукурузны пачатак. Кіяхі пудламліваюць, а кіяшнік стоіць. Падварак Лельч. КОЗА ж., КОЗІНЕЦ м. Пеўнік стракаты (грыб). Коза чорная зверху, рэпатая, а пудо дном, як мох, шо козья шэрсць. Тонеж Лельч. Козінцы кошлатые, з-пуд нізу з мошком, а зверху поколотые й чорные. Ліпляны Лельч. КОЗЛЯК м. Масляк. Козляк важкі, цюпкі, а моховік легчэйшы. Ліпляны Лельч. 2. Агульная назва ядомага грыба, апрача баравіка. У лесі цеперэка грыбоў нема, а одные только козлякі: лісіцкі, краснюкі, бабкі. Сярэднія Печы Лельч. КОЛЮКІ мн. Чартапалох. За колюкі не возмесса, трэбо брэзентовые руковіцы, а так не вурвеш; сільно плохое зелье. Ліпляны Лельч. КОПЕЛЮШЫК м. Шапка грыба. Товарынка копелюшыком росце. Махнавічы Маз. КОРОЎКА ж. Ваўнянка (грыб). Короўкі чэрэном ростуць. Молоко з короўкі цечэ, акраз як з коровы. Маркоўскае Лельч.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
79 👁
◀ / 289 ▶