ДВОЙНІК м. Спарыш. Нешто двойнікоў у мене богато ў гурочках. Ліпляны Лельч.
ДЗЕВ'ЯЦЬСІЛ м. Дзівасіл. Покідаюць дзев'яцьсіл у водку і кажуць, вельмо добрэ. Тонеж Лельч.
ДЗЕРЭЎЯНКА ж. Святаянскае зелле. Богато було дзерэўянкі на полёх, по нізох. Тонеж Лельч.
ДЗЯТЛАЎНІК м. Вязель стракаты. От як ідзеш к мосту, дэк седзіць тамака дзятлаўніку богато. Санюкі Ельск.
ДЗЯЦЕЛЬНІК м. Дзяцеліна. На грудох дзяцельнік росце. Лельчыцы.
ДУБ'Е н., ДУБІНА ж. зборн. Дубняк. А етые грыбу па дуб'ю ростуць. Ліпляны Лельч.— Дзе ты набрала грыбоў? — По дубіне ходзіла. Лельчыцы.
ДУРМАН м. Дурнап'ян. Пуд плотом дурману е богато, понюхаеш его і як п'яны які станеш. Санюкі Ельск.
ЕЛЕЦ м. Ядловец. От беркулёза елец добрэ парыць да піць. Дзяржынск Лельч.
ЕРНІК м. Аер. Дзеці ернік едуць. Астражанка Лельч.
ЖАВІНА ж. Ажына. З жавіны варэнье вараць. Салагубаў Лельч.
ЖНЕЎНІК м. Іржэўнік. Грэбом жнеўнік на пудсцёл коровам. Падварак Лельч.
ЖНІЎНІК м. Ліпеньскі баравік. Жніўнікі начынаюць росці, як жыто жном. Мікольнік — ранні грыб, а жніўнік познейшы. Махнавічы Маз.
ЖОЎТЛЯК м. Стары жоўты баравік. Жоўтлякі дзешовые — тры рублі кілограм. Тонеж Лельч.
ЖЫЖКА ж. Жыгучка. Жыжка ў нас ідзе ў ход. Я вулечыла ногу карасіною і жыжкою. Тонеж Лельч.
ЗАВУШНІЦА ж. Пакаёвая кветка, мальва. Завушніца пудходзіць пуд мальву. Ліпляны Лельч.
ЗАЙЦАВА КОРТОПЛЯ ж. Паслён. Зайцава кортопля і горкая і салодкая на смак. Санюкі Ельск.
ЗАЙЧЫКАВА ЦЫБУЛЬКА ж. Гладун (трава). Як толькі снег сойдзе, так зайчыкава цыбулька з-пуд снегу лезе. Лельчыцы.
ЗАПЛЕЎКА ж. Завязь у агурках. Заплёвок було богато ў гурошніку, а гуркоў нема. Тонеж Лельч.
ЗВОНОЧКІ мн. Ворлікі. Дзеточкі, якіх ву прыгожанькіх звоночкаў назбіралі. Санюкі Ельск.
ЗЕБРЫКІ мн. Брат-сястра. Пойду по муку, а зёбрыкі за руку (прымаўка). Санюкі Ельск.
80 👁