Старонка 210
◀ / 289 ▶
ВУЖОВІК м. Неядомы грыб. А вужовіка можно прыняць за доброго грыба. Астражанка Лельч. ВУСКІДЗЬ м. Пень (выкапаны ці вывернуты). На дрова вускідзь бером. Данілевічы Лельч. В'ЯЛІЦА, В'ЯЛКА ж. Сухастоіна. Яка добрэнна в'яліца: воз дроў будзе. Хвоя ўсохне і в'ялкой звецца. Тонеж Лельч. ГІЧ, ГІЧАРНІК м. Сцябло травяністых раслін, гічан, бульбоўнік. Кортоплю ў гіч поперло. Гіч то добры, а кортоплі мало пуд корчэм. Астражанка Лельч. От цепёрэка гічарнік пожном, а некалі зімою на сечку будзе. Конкавічы Петр. ГЛЁЧЫК м. Жоўты гарлачык. Ох, і багато бувае глёчыкаў на рэке. Санюкі Ельск. ГЛІСНІК м. Піжма. П'юць глíснік от рыбакоў. Ліпляны Лельч. ГНІЛІЦА, ГНІЛКА ж. Гнілушка (дзічка). Поўны кошэль гніліц назбірала. Му гнілкі сушым. Падварак, Астражанка Лельч. ГНОЯНКА ж. Шампіньён. Гноянкі мало хто берэ. Падварак Лельч. ГОРБУЗІК м. Гарбузяня. Пойдом ко мне — почастую горбузікамі. Рамязы Ельск. ГОРОБЕЙКОЎ ШЧАВЕР м. Палявое шчаўе з высокім сцяблом. По лузі росце горобейкоў шчавер. Тонеж Лельч. ГОРЧ'ЯК м. Драсён. Горч'як зелье таке: прынесі ў хату да кінь его — усе блохі подохнуць. Ліпляны Лельч. ГРАБЕЛЬКІ мн. Герань балотная. Унь у корчах [кустах] грабелькі ростуць. Санюкі Ельск. ГРОМОБОЙ м. Дрэва, пашкоджанае громам. Громобоі на дрова бером. Тонеж Лельч. ГРЫБ м. Грыб. Шчэ ніводного грыба нема, а коўпакі ўжэ ростуць. Маркоўскае Лельч. Баравік. Стары грыб зверха чорны, а з-пуд нізу жоўты. Там жа. ГУБ'ЯК м. Базідыяльны грыб, губа. Махнавічы Маз. Ядомы грыб, апрача баравіка. Набрала сегоні одных губ'як, а грыбоў нема. Тонеж Лельч. ГУЗ, ГУЗЫР м. Камель дрэва, сцябло. Гузу кладом на перэдок, а верха — на крывулю. Тонеж Лельч. Пороўняй гузырэ ў снопах. Падварак Лельч. ГУК м. Цыбур. Ой, жонкі, пойшла моя цыбулька ў гукі. Тонеж Лельч.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
77 👁
◀ / 289 ▶