КОРТОПЛЯ ж. Бульба. Што ву хочэце, на кортоплю еты год не годзіло: то мочыць, то сушыць. Астражанка Лельч.
КОРТОПЛЯНІК м. Бульбоўнік. Ховаліса ўсе от немчурак, я сама ўсю ночку у кортопляніку седзела. Тонеж Лельч.
КОРТОПШЧЫНА ж. Бульбіна. Годзіла еты год на кортоплю, і ў мене на городзі пуд одным корчэм коло пятнаццаці кортопшчын вукопаеш. Тонеж Лельч.
КОРЧ м. Сухі пень з карэннем. У корч косою ўдарыў і жало погнуў. Тонеж Лельч. Куст бульбы. Тацьяно, яка ў цебе картопля? — Така картопля пустэ, не расна.— Ну што ў мене така расна: штук сорок пуд одным корчэм. Ліпляны Лельч.
КОРЧЫ мн. Кусты, хмызняк, зараснік. У корчох жыла, як була война. Тут корч'е було тые разы скрозь. Тонеж Лельч.
КОЎПАК м. Смаржок (грыб). Шчэ ніводного грыба нема, а коўпакі ўжэ е. Маркоўскае Лельч.
КОЎТУННІК м. зборн. Калючыя галоўкі, суквецце дзядоўніку, лопуху. Му ў кучарэ кідалі еты коўтуннік. Як запусцім его кому ў косы, не вурве. Лельчыцы.
КРАСНОГОЛОВІК м. Падасінавік. Красноголовікоў цюпкіх набером. Махнавічы Маз.
КРАСНЮК м. Падасінавік. По нізох, по мучкох росцуць краснюкі, воны такіе цюпкіе. Маркоўскае Лельч.
КРУХА ж. Крушына. З клюкву мед беруць пчолкі, з крухі. Тонеж Лельч.
КРЫВАЎНІК м. Касач. Росце крываўнік по нізох, по волокох. Тонеж Лельч.
КРЭЖ м. Унутраная амярцвелая частка дрэва. З крэжэм дзерэво на дрова ідзе. Данілевічы Лельч.
КУРЫНАЯ ЛАПКА ж. Расходнік едкі. Пуд плотом богато курынай лапкі. Санюкі Ельск.
ЛАПУШНІК м. Лілея белая. Унь за тымі ольхамі ў нас болото, дэк там богато лапушніку. Санюкі Ельск.
ЛЕПЕХА м. Балотная трава, плывунец. Товар лепеху есць. Тонеж Лельч.
ЛІПІНА ж., ЛІПОЎЕ н. Ліпавая кара. Пута круцілі з ліпіны. От постолы поплелі з ліпоўя. Ліпляны Лельч.
ЛІСІЦА ж. Лісічка. Лісіцы самые ранніе з губ'як, іх не соляць. Маркоўскае Лельч.
МАКЛЯК м. Затануўшае бервяно, дрэва. Мо якіх
74 👁