і інш.). На дварэ такі марос, а ён хату расхляпесьціў — закрывай барджэй.
СПАНАТРЫЦЬ зак. Панадзіцца. Братко ты мой, парай, што рабіць: наш прымак спанатрыў на абет два разы прыходзіць, хоць ты махалам махай.
УБЛАГАЦЬ зак. Перахітрыць. Хадзілі ў госьці ўсім кагалам, паддобрываліся, як маглі, пакуль сына ні ўблагалі. Цяперачы й носа ні патыкаюць, а ні то кап памаглі што.
УЛЯЛЮШЧЫЦЬ зак. Даць (кухталя, бізуна і г. д.). Пашоў наш Лёнак у госьці да дзеўкі ў суседняе сяло, а яму дупцоў улялюшчылі.
УПІЛЯСІЦЦА зак. Закахацца. Калі, браце, упілясіўся так моцно, то трэбо жаніцца, нідзе ні дзенесьсе ад гэтага зелья.
УПЭЙКАЦЬ зак. Згубіць. Такую ручку ўпэйкаць! Я ш за яе аш тры рублі дала.
УСАНАБОЖЫЦЬ зак. Выгадна ўладкаваць. Алеся ўсё ш такі ўсанабожыла дочку ў горат. 2. Выдаць замуж. Рыгорко дзьве дачкі ўжэ ўсанабожыў, але ш ашчэ тры мае.
УТРУБІЦЬ зак. Змарнаваць. Трэбо ш столько грошэй утрубіць? Чаму ш ты галаву сваю ні ўтрубіў!?
ХАЎКАЦЬ незак. 1. Моцна дыхаць. Ну, што хаўкаеш? Трэ было больш насіцца, можэ саўсім зваліўсе п. 2. Пазяхаць. «Ні хаўкай тут над вухам!» — «Дай божэ, кап мой хаў ды на цябе напаў!»
ЦВІЧЫЦЬ незак. Павучаць. Колькі ні цьвічу свайго школьніка, а яму, што анучай па сьцяне.
ЦУРКАВАЦЬ незак. Драбіць; перагрызаць (пра мышэй). Пайдзі вазьмі дзе ката, ато мышы цуркуюць салому астатню.
ШАВЯРДЗІЦЬ незак. Гаварыць абы-што. Нешта шавярдзіць сам сабе — от шавярда!
ШРАЙБАВАЦЬ, ШРАЙБЭЛІЦЬ незак. Пісаць (асабліва пра першакласніка). Ну-ка, пакажы мне, першачок, што ты тут шрайбуеш. Ты панімаеш, шрайбэліў, шрайбэліў — аш п'яць лістоў нашрайбэліў!
ШЧАБОЎКНУЦЬ зак. Сказаць, кінуць рэпліку. Дома дык усе героі, а ноч'ю ў лесі ходзь бы слова хто шчабоўкнуў.
85 👁