Старонка 185
◀ / 289 ▶
Ф. Д. Клімчук З НАРОДНЫХ НАЗВАЎ ГРЫБОЎ У артыкуле прыведзены народныя назвы грыбоў з лексікі 15 населеных пунктаў Брэсцка-Пінскага Палесся і 16 населеных пунктаў іншых дыялектных зон Беларусі. Для параўнання прыводзяцца назвы грыбоў з вёсак Кацічы Бранскай вобласці (паведаміў В. В. Нешытой), Грэмяч Чарнігаўскай вобласці (паведаміла Я. А. Чарапанава), а таксама дзвюх вёсак Беластоцкага ваяводства ПНР: Лука Нараўскай гміны (паведаміў М. С. Лобач) і Яцаўляны Сідранскай гміны (паведаміла Ц. Ошэр-Падгурска). Паўната запісаў назваў грыбоў ва ўсіх населеных пунктах неаднолькавая. З некаторых вёсак (Асаўцы, Сошна і інш.) прыводзіцца ўсяго па некалькі назваў. У кожным артыкуле спачатку даецца літаратурная назва грыба (у асобных выпадках дыялектная назва), потым у алфавітным парадку падаюцца ў адзіночным і множным ліку мясцовыя назвы. У якасці рэестравых слоў выкарыстаны назвы грыбоў, якія прыведзены ў БРС, РБС, БелСЭ, або ў працах Г. І. Сяржанінай «Съедобные и ядовитые грибы» (Мінск, 1967) і «Нашы грыбы» (Мінск, 1971). Прыняты наступныя скарачэнні: Арл.— Арленск Гомельскага р-на, Ас.— Асаўцы Столінскага р-на, Б. Дубр.— Белая Дуброва Касцюковіцкага р-на, Беш.— Бешанковічы Бешанковіцкага р-на, Быстр.— Быстрыца Капыльскага р-на, Вайн.— Вайнілавічы Мастоўскага р-на, Відз.— Відзібар Столінскага р-на, Гар.— Гарасты Веткаўскага р-на, Гарадз.— Гарадзішча Лагойскага р-на, Горт.— Горталь Івацэвіцкага р-на, Грэм.— Грэмяч Ноўгарад-Северскага р-на (Чарнігаўская вобл. УССР), Гут.— Гутава Драгічынскага р-на, Дар.— Дарашэвічы Петрыкаўскага р-на, Дварч.— Дварчаны Пастаўскага
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
74 👁
◀ / 289 ▶