НАБІЧКАВАЦЬ зак. Напоўніць. Ні была п то капераччыца — набічкуе кішэні цукерак і пашла. НАБЫЧЫЦЦА зак. Насупіцца. Глядзі ты, малое, а як набычыцца, дык хоць уцякай. Чаго набычыўся, хто ж гэта цябе ўкрыўдзіў? НАСТРАМЯШЫЦЬ зак. Складваць абы-як. Ну, што ты тут, неўдаль, настрамяшыў — ні капа, ні стох. Настрамяшыць усякіх лахтаў у кутку — і гэто называецца прыбрала. ПАДДЗЯВАЦЬ незак. Падапранаць. От загарэліна! Усеньку зіму прахадзіў у лётнём пальце, хоць бы рас што падзьдзеў. ПАДХАХУЛІЦЦА зак. Прыбрацца; падхарашыцца. Колісь патхахулюсе, падрум'янюсе і ак прыду на зборню — усе хлопцы мае. ПАДЦЯЦЕРЫЦЬ зак. Украсці. Забылі прыняць з двара пілку, дык нехта пацьцяцерыў, не пасаромеўсе. Такая пілка! Каб знаў, хто пацьцяцерыў, абязьвечыў бы! ПАДЧУМАЧЫЦЦА зак. Падпіць. Ак паччумачыўсе, дык і запеў — от табе і ўнурко. ПЛУЖЫЦЦА незак. Ісці памалу, спакваля. І малады, а вечно плужыцца, нос зьвесіўшы. Ні ходзіць наш сусет, ак чалавек, а плужыцца паўс платы па сьвіных сьцешках. ПЛЯМКАЦЬ незак. Прыцмокваць; чмякаць. Сказаў бы што, а то сядзіць і плямкае толькі губамі. Ні плямкай, ато ат твае яды нудно становіцца. ПХАЦЦА незак. Вельмі павольна ехаць. Ледзьво пхаўсе аўтобус с-пад Грушак. ПЫПНІЦЦА незак. Рабіць вельмі марудна. Кінь, пыпна, пыпніцца з гэтымі гаронкамі, лепш падмяці хату. Барджэй! РАЗБАЗУЛЕЦЬ зак. Распусціцца; разбэсціцца. Саўсім разбазулей наш Эдзё — чуць што, дык у плач. Ушчэнт разбазулелі дзеці — ані на макава зерне не хочуць рабіць. РАСКАЛЯСІЦЦА зак. Развесяліцца, раздурэць. Ак раскалесіцца Купра, ак пачне выдумоўваць, можно са сьмеху падарвацца. РАСТЫРКАЦЬ зак. Раздаць, растраціць. Мой палучыць грошы і, ак ні аддасьць, раз-два на абы-што растыркае. Растыркаць скоро, але патом паспрабуй зьбяры. РАСХЛЯПЕСЦІЦЬ зак. Расчыніць (дзверы, вароты
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
106 👁